Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супраць Мілінкевіча могуць узбудзіць крымінальную справу 14:57, 26/03/2007
Удзельнікі учорашняга мерапрыемства “груба парушылі рашэньне менскіх уладаў аб маршруце правядзеньня акцыі і павінны несьці за гэта адказнасьць”. Пра гэта сёньня паведаміў кіраўнік менскай міліцыі генэрал Анатоль Куляшоў.
Ён нагадаў, што яшчэ на мінулым тыдні была распачатая крымінальная справа паводле факту падрыхтоўкі да беспарадкаў падчас акцыі 25 сакавіка. “Я не выключаю, што фігурантамі гэтай крымінальнай справы могуць стаць і Вячорка, і Мілінкевіч” – адзначыў кіраўнік менскай міліцыі . Паводле яго, у межах гэтай крымінальнай справы некалькі чалавек ужо затрымана.