Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мытня вярнула Андрэю Саннікаву грошы
18:34, 26/03/2007

Мытная служба аэрапорта “Менск–2” вярнула каардынатару Хартыі’97 Андрэю Саннікаву грошы, канфіскаваныя ў яго ў сакавіку 2006 года. З моманту канфіскацыі мінуў роўна год.

“Дзе знаходзіліся мае грошы, ці праводзілася нейкая экспертыза, нічога не паведамілі. У лісце з мытні толькі гаворыцца, што купюры ім “вярнулі”. Гэта значыць, нейкая міфічная арганізацыя на тры літары, толькі праз год, аддала мытнікам мае грошы. Выбачэнняў ніхто не прынёс”, – паведаміў Андрэй Саннікаў.

Праваабаронцу затрымалі 26 сакавіка 2006 года ў менскім аэрапорце пасля прыбыцця з Лондана. Падчас нагляду ў яго былі канфіскаваныя 1.040 даляраў ЗША і 260 Еўра. Нягледзячы на тое, што Саннікаву ўручылі акт аб асабістым надглядзе, у якім адзначаецца, што ён не правозіў ніякіх забароненых для ўвозу рэчаў, мытнікі заявілі, што сума грошай у валюце, якая ім перавозіцца, можа быць фальшывай.

На неаднаразовыя звароты праваабаронцы ў мытню аэрапорта “Менск-2” Саннікаву спачатку адказвалі, што яго выпадак разглядаецца ў Мытным камітэце Рэспублікі Беларусь, а пасля паведамілі, што ім займаюцца ў КДБ. У ліпені 2006 года каардынатара Хартыі’97 выклікалі ў інспекцыю па падатках і зборах г. Менска, дзе яму паведамілі, што па заданні намесніка міністра па падатках і зборах А. Дарашэнкі інспекцыі даручана запатрабаваць у праваабаронцы тлумачэнні па канфіскаванай мытняй валюце. Акрамя таго, ад Саннікава патрабавалі прадставіць дэкларацыю аб прыбытках і маёмасці за перыяд 2005 года.

Усё патрабаванні інспекцыі праваабаронца выканаў, але ў снежні 2006 года яго зноў выклікалі ў інспекцыю Першамайскага раёна сталіцы і патрабавалі прадставіць тлумачэнні па прыбытках і маёмасці за перыяд з 1991 года па цяперашні час, уключна тлумачэнні па канфіскаванай валюце.

На пачатку студзеня 2007 года Андрэй Саннікаў звярнуўся ў пракуратуру Першамайскага раёна Менска і пракуратуру Рэспублікі Беларусь з просьбай даць тлумачэнні з нагоды неправамерных дзеянняў афіцыйных органаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: