Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міліцыя адмаўляецца браць перадачы для арыштаваных апазіцыянераў 17:57, 26/03/2007
У спецпрыёмніку-размеркавальніку ГУУС Менгарвыканкама на вуліцы Акрэсціна ў Менску адмаўляюцца прымаць прадуктовыя перадачы для асуджаных актывістаў апазіцыі. Па ўдакладненых дадзеных штаба лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча, 97 чалавек былі арыштаваныя ў розных рэгіёнах Беларусі падчас падрыхтоўкі і святкавання Дня Волі 25 сакавіка.
Супрацоўнікі менскага спецпрыёмніка спасылаюцца на новы Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, які забараняе перадаваць людзям, якія адбываюць адміністрацыйны арышт, прадукты харчавання. Дазволеная толькі перадача прадметаў гігіены, вопраткі, абутку.