Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Маскве адбыўся мітынг салідарнасці з беларускай апазіцыяй (Фота)
11:51, 26/03/2007

25 сакавіка ў Маскве каля амбасады Беларусі адбыўся прымеркаваны да Дня Волі пікет у падтрымку беларускай апазіцыі, наладжаны рухамі «Змена» і «Абарона». Пікетчыкі перадалі ў амбасаду петыцыю з патрабаваннем вызваліць затрыманую 23 сакавіка ў Магілёве моладзевую актывістку Крысціну Шацікаву.

Паводле наяўных дадзеных, цяпер Крысціну Шацікаву, маці дваіх дзяцей, сілком утрымліваюць у псіхіятрычнай лякарні, адзначаецца ў паведамленні Валянціны Чубаравай, грамадзянскай актывісткі, удзельніцы пікету і суаўтара петыцыі. Дакумент змяшчае патрабаванне вызваліць Шацікаву і іншых палітвязняў, а таксама прыцягнуць да адказнасці ўсіх тых, хто аддаваў і выконваў загады аб рэпрэсіях супраць дэмакратычных актывістаў. “Вы нічога не даможацеся сваімі жаласнымі спробамі запалохаць вальнадумных людзей”, – звяртаюцца аўтары петыцыі да беларускіх улад. Пад ёй стаіць больш дваццаці подпісаў грамадзянаў Расеі і Беларусі.

Удзельнікі акцыі трымалі плакаты: “Беларусь без Лукашэнкі”, “За нашу і вашу свабоду”, “Сябры, мы з вамі”, партрэты Шацікавай з подпісам: “Дзе Крысціна?», сцягі арганізацый-удзельніц пікету, а таксама сцягі Расеі, аб’яднанай Еўропы і нацыянальныя беларускія бел-чырвона-белыя сцягі. Людзі скандавалі: “Жыве Беларусь!”, “Свабоду Крысціне Шацікавай!”.

Аб’яднаная грамадзянская партыя Беларусі мае намер звярнуцца да прадстаўнікоў офіса АБСЕ, а таксама дыпламатычных місій, каб сумесна выехаць у Магілёў і вызваліць Крысціну Шацікаву з псіхіятрычнага шпіталя, паведаміла прэс-служба АГП. Партыя мае намер ініцыяваць правядзенне публічных акцый салідарнасці з Шацікавай у Магілёве.







напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: cервер против Наркотиков - narcom.ru
калуга, кадровое агентство в калуге, карьера в калуге
"Томи" - кухни в Москве