Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крысціну Шацікаву выпісваюць з псыхіятрычнай лякарні 12:42, 26/03/2007
У Магілёўскай псіхіятрычнай лякарні адмысловая камісія сёньня вызначала псіхічны стан актывісткі апазіцыі Крысьціны Шацікавай, затрыманай і змешчанай у лякарню напярэдадні Дня Волі. “Радыё Свабода” паведаміла, што лекары прынялі рашэньне выпісаць Крысьціну Шацікаву. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч назваў зьмяшчэньне актывісткі Крысьціны Шацікавай ў псіхіятрычную лякарню “адраджэньнем карнай псіхіятрыі ў Рэспубліцы Беларусь у духу брэжнеўскіх застойных гадоў”.
Нагадаем, што ў пятніцу ўвечары, 23 сакавіка, ў цэнтры Магілёва невядомыя запіхнулі актывістку АГП і Маладога фронту Крысьціну Шацікаву ў чырвоны аўтамабіль “Ніва” і некуды павезьлі. Да суботняга вечара пра ейны лёс нічога не было вядома. Пра зьнікненьне Крысьціны Шацікавай яе маці Сьвятлане паведаміў па тэлефоне невядомы — ён назваўся прадстаўніком АБСЭ. З вялікай цяжкасьцю ў прысутнасьці журналістаў урачы прызналіся маці, што Шацікава ўтрымліваецца ў 12 аддзяленьні Магілёўскай псіхіятрычнай лякарні.
-- Паводле Закону аб псіхіятрычнай дапамозе, такая дапамога аказваецца асобе толькі з ягонай згоды. А выключэньне прадугледжана толькі адно: калі асоба прадстаўляе небяспеку для людзей, якія знаходзяцца побач або для ўласнага здароўя. Шацікава была затрымана на вачах у сяброў у цэнтры горада невядомымі ў цывільным, якія запхнулі яе ў аўтамабіль і зьвезьлі ў невядомым накірунку. Затым яе не змаглі доўга адшукаць ні родныя, ні сябры. Пракуратура павінна даць ацэнку дзеяньням медыкам, якія ўтойвалі інфармацыю пра месца ўтрыманьня Крысьціны Шацікавай, -- заявіў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.