Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суды прысуджаюць актывістаў да арышту 16:13, 26/03/2007
Сёння ў розных судах Менска праходзяць суды над актывістамі апазіцыі, затрыманымі напярэдадні і падчас акцыі ў Дзень Волі. Моладзевы лідэр Аляксандр Атрошчанкаў быў прысуджаны ў Цэнтральным судзе Менска да 5 сутак арышту. Актывісты Аляксандр Сцепаненка і Антон Піеў таксама арыштаваныя на 5 сутак, Віталь Ціхановіч і Яўген Тарасевіч – на 3 сутак.
Маладых людзей традыцыйна абвінавацілі ў здзяйсненні «дробнага хуліганства», нібыта яны нецэнзурна лаяліся. “Сведкамі” на судах выступалі супрацоўнікі Палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (ПМСП).