Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вялікі канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» у Варшаве (Фота)
17:08, 26/03/2007

Учора на Замкавай плошчы Старога гораду ў Варшаве адбыўся грандыёзны канцэрт беларускіх і польскіх музыкаў “Салідарныя зь Беларусьсю”. Імпрэза была прымеркаваная да сьвята беларускай незалежнасьці.

Stand up for your rights ... Уздымайся за свае правы... Сьпяваў больш за 25 гадоў таму Боб Марлі. Песьні сусьветнавядомага ямайскага музыкі сталіся гімнамі свабоды й актуальныя да гэтай пары ў многіх краінах сьвету, у тым ліку і ў Беларусі. Таму чарговы, другі ўжо канцэрт салідарнасьці зь Беларусяй, адбыўся пад рытмы рэггі й пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Па ацэнкам «Польскага радыё», на канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю” прыйшло больш за 7 тысяч чалавек. Зь беларускіх зорак на сцэне былі заўважаныя Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандар Памідораў, Руся, гурт БН.

«У мяне сёньня сапраўднае адчуваньне сьвята. Шмат людзей, бел-чырвона-белыя сьцягі. Сапраўднае сьвята й дзякуем палякам за дапамогу. Мы робім прэзэнтацыю сваёй культуры, гэтая імпрэза будзе трансьлявацца праз інтэрнэт, тэлебачаньне, радыё, шмат хто даведаецца пра існаваньне беларускай музычнай культуры», -- заявіў Лявон Вольскі “Польскаму радыё” падчас канцэрту.

Зьміцер Вайцюшкевіч лічыць, што канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю” зьяўляецца добрай інвэстыцыяй ў сяброўства двух народаў.

“Час ад часу мы граем у Беларусі, але такога маштабу канцэртаў, на жаль, няма. Прыемна бачыць, што Польшча салідарная зь Беларусьсю. Гэта ня толькі прыемна, але й важна, гэта добрая інвэстыцыя ў сяброўства. Галоўнае, каб гэты канцэрт меў сваё фінальнае прадаўжэньне, каб гэтая салідарнасьць мела вынік. Маю надзею, што праз год такі канцэрт адбудзецца на плошчы Каліноўскага”, -- сказаў Вайцюшкевіч.

На канцэрце можна было паслухаць і пабачыць шмат вядомых у Польшчы людзей: музыкаў, артыстаў, тэлезорак. Нам удалося паразмаўляць з найбольш папулярным польскім шоў-мэнам, вядучым аднаго з камэрцыйных каналаў польскага тэлебачаньня - Кубам Ваявудзкім. Якія асацыяцыі выклікае ў вас слова Беларусь – запыталіся журналісты ў Ваявудзкага.

“Я ня вельмі люблю такія словы, як прыгожая краіна ці прыгожая прырода. Я ня быў у Беларусі. У першую чаргу я прыгадваю скансэн нейкіх сярэднявечных ідэяў, міліцыю з дубінкамі, зь дзіўнымі рэчамі. З такім вобразам Эўропы, якога я не жадаю мець у сябе ў краіне, бо я б яго саромеўся. Але я б хацеў, каб такія людзі як я, езьдзілі ня толькі ў Рым ці Парыж, але й у Беларусь ці на Ўкраіну. Гэта ж таксама прыгожыя краіны, толькі шкада, што яны маюць нядобрых кіраўнікоў. Мы пакуль баімся туды езьдзіць. Магчыма, гэта стэрэатып, але я б баяўся на аўтамабіле ехаць за ўсходнюю мяжу Польшчы. Калісьці пра палякаў так казалі ў Нямеччыне. Спадзяюся, што ў хуткім часе такія стэрэатыпы зьнікнуць адносна Беларусі й Украіны. Я хачу пажадаць беларусам, каб яны мелі такіх людзей, як у Польшчы мы мелі - Яна Новака-Езяранскага, Леха Валэнсу, каб мелі свой 89 –ы год. Каб вам удалося й усё было нармальна”, -- распавёў Ваявудзкі

Канцэрт працягваўся каля чатырох гадзінаў, разам зь беларусамі й палякамі бавілася шмат турыстаў. Таму, можна спадзявацца, што ў свае краіны яны завязуць невялікі ўспамін пра Беларусь. Нагадаем, што другі ўжо па ліку канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю” арганізавала польская недзяржаўная арганізацыя “Вольная Беларусь” пры падтрымцы мэрыі Варшавы.
















напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: