Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусы не бачылі Лукашэнку 17 дзён
10:43, 27/03/2007

Аляксандра Лукашэнкі даўно няма на публіцы. 10 сакавіка Аляксандр Лукашэнка паехаў пакатацца на лыжах ў Сочы. І ўсё б нічога, калі б яго хто-небудзь бачыў пасля вяртання.

Аднак усё, што можна пачуць ад прэс-службы прэзідэнта Беларусі, гэта тое, каго і калі ён павіншаваў, каму і з якой нагоды паспачуваў.

Гэта ўжо не першае знікненне Аляксандра Лукашэнкі. Роўна год таму прэзідэнт знік з экранаў тэлебачання 20 сакавіка пасля прэс-канферэнцыі па выніках выбараў і да 8 красавіка – дня яго інаўгурацыі. Прычым інаўгурацыю перанеслі з 31 сакавіка. Тады прэс-сакратар Лукашэнкі Павел Лёгкі паведаміў прэсе, што прэзідэнт працуе з дакументамі. На публіцы Аляксандр Рыгоравіч з’явіўся стомлены і прыгнечаны, паведамляе “Еўрапейскае радыё”.

Сёлета паўтараецца тая ж гісторыя. Павел Лёгкі паведаміў агенцтву БелаПАН, што з прэзідэнтам нічога не здарылася, ён “прымае чыноўнікаў з дакладамі, працуе з дакументамі”.

Дакладна не вядома, з якімі чыноўнікамі сустракаецца Лукашэнка і з якімі дакументамі працуе. Але, відаць, чыноўнікі і дакументы – важныя. З-за іх кіраўнік дзяржавы адмяніў візіт у В’етнам, запланаваны на 25-27 сакавіка, “прапусціў” візіт кіраўніка расійскага ўраду Міхаіла Фрадкова. Не з’явіўся Лукашэнка і на хакейным турніры “Залатая шайба”, які ж сам і заснаваў. Не паказаўся ні на адным матчы плэй-офу чэмпіяната Беларусі па хакеі.

23 сакавіка Беларусь наведаў Філіп Кіркораў. Напярэдадні спявак заявіў, што пры нагодзе хацеў бы сустрэцца з Лукашэнкам, каб вырашыць фінансавае пытанне, звязанае са здымкамі кліпа беларускаму ўдзельніку Еўрабачання Змітру Калдуну. Знаходзячыся ў Мінску і пры нагодзе, Кіркораў так і не сустрэўся з Лукашэнкам. Відаць, усё тыя ж чыноўнікі і дакументы перашкодзілі.

“Еўрапейскае радыё” вырашыла праглядзець звычайны графік працы беларускага кіраўніка. Так, толькі з 1 сакавіка Лукашэнка паспеў даць інтэрв’ю тэлеканалу “Аль-Джазіра”, уручыць дзяржаўныя ўзнагароды, прыняць удзел у спартыўным свяце “Беларуская лыжня-2007”, наведаць Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, сустрэцца і павіншаваць беларускіх кабет з Міжнародным жаночым днём, вырашыць некаторыя кадравыя пытанні і падпісаць указы.

10-га сакавіка ён ужо быў у Сочы. З таго часу беларусы яго не бачылі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: