Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Юры Хашчавацкі: «Калі беларусы выходзяць на вуліцы, Лукашэнка хаваецца»
14:14, 27/03/2007

Вось ужо 17 дзён як Аляксандр Лукашэнка знік з экранаў тэлевізараў, з зводак афіцыйных газет і інфармагенцтваў, адмяніўшы ўсе замежныя візіты і сустрэчы на высокім узроўні. Прэс-служба беларускага кіраўніка змушаная заявіць, што ён “працуе з дакументамі”. Дзе насамрэч Лукашэнка? На гэтае пытанне прэс-цэнтра Хартыі’97 адказвае вядомы беларускі кінарэжысёр, аўтар фільмаў “Звычайны прэзідэнт” і “Плошча” Юры Хашчавацкі.

– Вельмі цяжка адразу сказаць, што можа адбыцца з кіраўніком дзяржавы, які не з’яўляецца ў гэтай дзяржаве амаль тры тыдні. Тут маса версій.

Магчыма, ён проста кудысьці з’ехаў, каб вывучыць беларускую мову. Ён жа цяпер выступае за беларускую незалежнасць. Магчыма, ён як гісторык пайшоў на перападрыхтоўку, бо зразумеў, што з Францыскам Скарынам трохі зняславіўся. І цяпер спрабуе вывучыць гісторыю Беларусі.

Магчыма, ён закахаўся. Бо цяпер ва ўсіх вясновы настрой, і ўвесну шмат да каго прыходзіць каханне. Магчыма, і ў Лукашэнкі новае каханне, і ён, як Кім Чэн Ір, закрыўся з новай каханай у сваёй рэзідэнцыі і атрымлівае ад жыцця задавальненне.

Магчыма, і іншае. Вы звярталі ўвагу, якая цяпер вясна? Яна некалькі незвычайная і ранняя. Летась гэтым часам яшчэ снег быў, яшчэ на ўсю моц біятланісты трэніраваліся. І летась Лукашэнку было што рабіць, а цяпер рабіць няма чаго. І ён вырашыў пачакаць, пакуль зноў выпадзе снег і можна будзе рабіць тое, што яму сапраўды цікава.

Магчыма, гэтае перажыванне з нагоды таго, што ён няўдала з’ездзіў у Сочы. Хацеў сустрэцца з Пуціным, а той яго праігнараваў.

Можа, ён знерваваўся, што яго не паклікалі на сустрэчу Пуціна, Назарбаева і Юшчанкі.

Магчыма, ён абдумвае, якім самым танным спосабам прывезці ў Беларусь нафту з Венесуэлы.

Хутка хадж. Магчыма, ён хоча стаць ісламскім атэістам і здзяйсняе паломніцтва ў Мекку.

Аляксандр Лукашэнка такая непрадказальная асоба, што чакаць можна чаго заўгодна.

Але, верагодна, гэта звязана з Днём Волі, калі на вуліцы выйшла так шмат беларусаў. Бо калі беларусы выходзяць на вуліцы, Лукашэнка заўсёды хаваецца. Ён вельмі любіць ездзіць у сваім прэзідэнцкім лімузіне па пустым праспекце Менска.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: