Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзень Волі ў Брусэлі: паказ фільму «Плошча» і канцэрт салідарнасці
18:56, 27/03/2007

У Брусэлі працягваюцца акцыі, прымеркаваныя да Дня Волі. 24 сакавіка адбыўся паказ фільму Юрыя Хашчавацкага “Плошча”, а таксама канцэрт салідарнасьці з Беларуссю славацкай сьпявачкі Петры Джордан. Імпрэзы мелі вялікі посьпех: агулам фільм і канцэрт наведалі каля 70-80 чалавек.

Кадры фільму Юрыя Хашчавацкага выклікалі ў гледачоў жывую рэакцыю – ад сьмеху да абурэньня. Паказ стужкі завяршыўся дыскусіяй пра лёс Беларусі і яе жыхароў. Канцэрт Пэтры Джордан атрымаўся сапраўды еўрапейскім: сьпяваючы па-ангельску, сьпявачка са Славакіі заклікала прысутных да салідарнасці з беларускім народам.

“У нас нічога не было б без Аксамітнай рэвалюцыі, – зьвярнулася Пэтра Джордан да слухачоў пад час канцэрту. – Калі б мы не прайшлі праз гэта, я наўрад ці мела б магчымасьць быць сёньня на гэтай сцэне. Таму я кажу ўсім, хто мяне зараз чуе, і прашу вас перадаць гэта іншым людзям: вы сёньня прыйшлі на цудоўны канцэрт, але не забывайцеся, што дыктатуры яшчэ існуюць – і менавіта апошняя еўрапейская дыктатура ў Беларусі. Мы павінны дапамагчы людзям паверыць, што надышоў час зменаў. І яны хутка прыйдуць!”

Паказ фільму і канцэрт былі арганізаваныя Офісам за дэмакратычную Беларусь і прайшлі пад патранажам Дэлегацыі па адносінах з Беларуссю ў Еўрапейскім Парламенце. Падтрымку імпрэзаў здзяйсняла таксама Нямецкая фундацыя Маршала (ЗША) і славацкая дэлегацыя групы Еўрапейскай народнай партыі-Еўрапейскіх дэмакратаў ў Еўрапарламенце.

Варта адзначыць, што гадавіну сакавіцкіх падзеяў Офіс вырашыў адзначыць найперш культурніцкімі акцыямі, аб’яднанымі ў адзін праект пад агульнай назвай “Мінск, плошча Каліноўскага, Сакавік 2006”. Гэтак, 14 сакавіка ў Брусэлі была адчыненая фотавыстава, прысьвечаная сакавіцкім пратэстам, а таксама адбыўся выступ беларускага “Свабоднага тэатру”, які прэзэнтаваў спэктаклі “Быць Гаральдам Пінтэрам” і “Пакаленне Джынс”. Знаёміць замежжа з Беларуссю праз культуру – новы напрамак дзейнасці Офіса, які будзе актыўна развівацца ў бліжэйшы час.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: