Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Таліне ўшанавалі памяць беларусаў, якія змагаліся за свабоду 11:43, 27/03/2007
25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, у Эстоніі ўшанавалі памяць беларусаў, якія змагаліся за свабоду Эстоніі. У жніўні 1919 года атрад беларускага генерал-маёра Станіслава Булак-Балаховіча далучыўся да Другой Эстонскай Дывізіі, каб змагацца з боку эстонцаў да канца Вызваленчай Вайны супраць Краснай Арміі. Згодна з дамовай, якая існавала паміж дзвюма дзяржавамі, у Вызваленчай Вайне ўдзельнічала каля тысячы беларусаў, якія тут пражывалі.
З ініцыятывы студэнтаў з Беларусі, якія навучаюцца ў Эстоніі, у дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі былі ўскладзеныя кветкі да помніка загінуўшым у Вызваленчай Вайне.
“Сёння Еўрапейскі Звяз адзначае свой дзень нараджэння, але мы не павінны забываць, што па суседстве з намі знаходзіцца краіна, у якой свабода толькі паказная. Нашым суседам з’яўляецца дыктатарская дзяржава, якая дзейнічае толькі ў імя ўмацавання асабістай улады цаной дабрабыту і свабоды сваіх грамадзянаў”, – заявіў сябра групы падтрымкі Беларусі Яўген Крыштафовіч.
Летась урад Эстоніі прыняў рашэнне падтрымаць навучанне ў Эстоніі дзесяці студэнтаў з Беларусі, у якіх па палітычных прычынах няма магчымасці вучыцца на радзіме. Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні Івонка Сурвіла, якая наведала Талін з візітам у кастрычніку мінулага года, падкрэсліла, што найбольшай дапамогай народу Беларусі з’яўляецца падтрымка моладзі.