Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Шахцёры выйдуць пратэставаць 10 красавіка
12:42, 27/03/2007

“Савет міністраў, рукі прэч ад ільготных пенсій!” – з такім лозунгам збіраюцца выйсці на мітынг сябры ўваходнага ў Федэрацыю “Белхімпрафсаюза” працаўнікоў ПА “Беларуськалій”, паведамляе www.praca-by.info. Прэзідыум прафкома прыняў пастанову аб правядзенні 10 красавіка мітынгу-пратэсту з патрабаваннем выключыць з праекту Закона “Аб прафесійным пенсійным страхаванні” норму, згодна з якой працаўнік не зможа атрымоўваць датэрміновую пенсію, калі будзе працягваць працаваць у шкодных умовах працы.

Пяршоўка “Белхімпрафсаюза” сабрала больш за дзевяці тысяч подпісаў супраць меркаванай адмены выплаты датэрміновых пенсій, накіравала іх у Адміністрацыю прэзідэнта, Савет Міністраў, дэпутатам парламента і дагэтуль ні ад каго не атрымала пэўнага адказу. Пасля гэтага прафсаюз вырашыў правесці масавую акцыю пратэсту. Арганізатары плануюць вывесці на мітынг пяць тысяч чалавек. «Усе на мітынг! Пакажам дзяржаўным службоўцам сваю рашучасць і салідарнасць, прымусім іх паважаць інтарэсы народа!», гаворыцца ў звароце аргкамітэта прафкома “Белхімпрафсаюза”.

Нагадаем, 13 красавіка Незалежны прафсаюз гарнякоў працаўнікоў “Беларуськалія” таксама мае намер правесці на цэнтральнай плошчы Салігорска мітынг з патрабаваннем захаваць ільготныя пенсіі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: