Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Левыя партыі рыхтуюцца да святкавання 1 траўня 12:38, 27/03/2007
26 сакавіка ў Менску адбылося паседжанне прадстаўнікоў левых партый па падрыхтоўцы і правядзенню масавых мерапрыемстваў у гонар святкавання 1 Траўня – Міжнароднага дня салідарнасці працоўных.
Падчас паседжання быў абраны аргкамітэт, у які ўвайшлі сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай партыі жанчын “Надзея” і Партыі камуністаў Беларускай. Узначаліў аргкамітэт першы сакратар ЦК ПКБ Сяргей Калякін.
Было прынятае рашэнне аб правядзенні ў Менску 1 Траўня дэманстрацыі і мітынгу. Аргкамітэт плануе, што ўдзельнікі сабяруцца а 11 гадзіне на пляцоўцы каля Нацыянальнай Акадэміі навук і пройдуць да плошчы Бангалор, дзе ў парку Дружбы народаў адбудзецца мітынг, масавыя гулянні і святочны канцэрт, паведамляе «Белорусский партизан».