Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Павал Лёгкі: «Людзі заўсёды нечым не задаволеныя. То многа прэзыдэнта, то яго не хапае»
13:56, 27/03/2007

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка некалькі дзён запар не зьяўляўся на экранах тэлебачаньня. У прэзыдэнцкай прэсавай службе паведамляюць, што сёньня ён праводзіць шэраг рабочых сустрэчаў. Куды ж зьнік Аляксандар Лукашэнка?

Апошні раз Аляксандар Лукашэнка зьявіўся на тэлеэкранах 10 сакавіка. Ён выступіў у Сочы на ўрачыстым адкрыцьці гарналыжнага комплексу “Беларусь”. Паведамлялася, што выходныя дні ён таксама правёў у Сочы.

Потым прэзыдэнцкая прэсавая служба паведамляла, што кіраўнік краіны праводзіць рабочыя сустрэчы. Аднак падрабязнасьцяў не падавалася.

Ня быў заўважаны Аляксандар Лукашэнка і на адкрыцьці турніру “Залатая шайба”.

Не зьявіўся ён на экранах, калі прыйшла вестка пра гібель 11 беларускіх авіяспэцыялістаў у Самалі. Быў толькі адзін радок у паведамленьні прэсавай службы, што прэзыдэнт выказаў спачуваньне родным загіблых.

Быў перанесены і плянаваны візыт у Віетнам. На інтэрнэт-сайтах выказваліся вэрсіі, што Аляксандар Лукашэнка захварэў, а таксама што яго маці цяжка хворая.

Кіраўнік прэзыдэнцкай прэсавай службы Павал Лёгкі заявіў для «Радыё Свабода»:

“Што да асабістага жыцьця кіраўніка краіны — гэта пытаньні не да мяне. Я на іх не адказваю, бо гэта не ўваходзіць у мае службовыя абавязкі — ведаць падрабязнасьці асабістага жыцьця прэзыдэнта. А ў тым, што прэзыдэнт не зьяўляўся на экранах, ня трэба бачыць нічога звышнезвычайнага, і ня трэба ніякіх чутак падаграваць.

Прэзыдэнт працуе ў Менску, прымае чыноўнікаў, працуе з дакумэнтамі. Сёньня ён сустракаецца са старшынём Нацыянальнага банку Пятром Пракаповічам. Звычайны графік працы. Іншае пытаньне, што прэзыдэнт сапраўды адсутнічаў на экране некаторую колькасьць дзён. Ёсьць людзі, якія заўсёды нечым не задаволеныя. То ім многа прэзыдэнта на экране, то ім яго не хапае”.


Нагадаем, што год таму была ў нечым падобная сытуацыя. Аляксандар Лукашэнка публічна зьявіўся на экранах падчас прэсавай канфэрэнцыі 20 сакавіка. Потым ён раптам зьнік з тэлеэкранаў. Цягам тыдня не праводзіліся нарады, сходы і сустрэчы з афіцыйнымі асобамі.

Абвясьцілі, што інаўгурацыя прэзыдэнта будзе 31 сакавіка, потым перанесьлі на 8 красавіка. Падчас інаўгурацыі Аляксандар Лукашэнка выглядаў стомлена, змарнелым з твару. У замежнай прэсе выказвалася вэрсія, што перанос інаўгурацыі адбыўся з-за пагаршэньня здароўя Аляксандра Лукашэнкі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: