Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чавес і Шэйман заключылі здзелку (Фота) 10:18, 27/03/2007
Уга Чавес выдзеліць Беларусі нафтаносныя зоны з развітой інфраструктурай, на якіх можна будзе здабываць да двух мільёнаў тон нафты ў год. Як паведамляе беларускае інфармацыйнае агенцтва “БелТА”, пра гэта прэзідэнт Венесуэлы заявіў падчас перамоваў з дзяржсакратаром Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Віктарам Шэйманам.
У выніку перамоваў, якія адбыліся ў Каракасе з 19 па 25 сакавіка, паміж двума дзяржавамі былі падпісаныя 22 пагадненні ў сферы палітычнага, гандлёва-эканамічнага, вайсковага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, дасягнутыя дамоўленасці аб стварэнні шэрагу сумесных прадпрыемстваў і зборачных вытворчасцяў, пастаўках у Венесуэлу прадукцыі аўтамабільнага і трактарнага заводаў Менска, малочнага абсталявання і сельскагаспадарчай тэхнікі.
Падпісанае пагадненне аб газіфікацыі шэрагу населеных пунктаў і гарадоў Венесуэлы і будаўніцтве ў раёне Каракаса сіламі беларускіх будаўнікоў і спецыялістаў жылога мястэчка на пяць тысяч кватэр, а таксама мемарандум аб стварэнні двухбаковага інвестыцыйнага фонду і сумеснага банка.
Акрамя таго, Беларусь наладзіць пастаўкі ў Лацінскую Амерыку прадуктаў харчавання. Як заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі Васіль Паўлоўскі, які ўдзельнічаў у перамовах, цяпер у Венесуэле ствараецца дзяржаўны рэзерв харчовых рэсурсаў, таму там асабліва зацікаўленыя ў пастаўках згушчонага малака, мясной тушонкі і сухога малака.
У гэтым годзе парламент Венесуэлы ратыфікаваў пагадненне аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве з Беларуссю, якое прадугледжвае пастаўкі беларускім бокам узбраенняў для сухапутных сілаў, ваеннай авіяцыі і СПА.