Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі працягваюць судзіць актывістаў апазіцыі
10:08, 27/03/2007

Сёння ў Менску і па краіне працягнуцца суды над затрыманымі актывістамі апазіцыі. Учора да арышту былі прасуджаныя 10 чалавек: Аляксандр Атрошчанкаў, Андрэй Ігнатовіч, Аляксандр Рубан, Уладзімір Галавань, Аляксандр Курбацкі, Аляксандр Сцепаненка, Антон Піеў, Віталь Ціхановіч, Яўген Тарасевіч, грамадзянка Украіны Наста Жыўкова. За выключэннем некалькіх чалавек, суды над якімі пройдуць сёння, усе астатнія затрыманыя ў сталіцы напярэдадні і падчас акцыі ў Дзень Волі былі вызваленыя. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў праваабаронца Уладзімір Лабковіч. Тым не менш у рэгіёнах працягваюцца затрыманні і судовыя працэсы над актывістамі апазіцыі.

Усяго ў Беларусі напярэдадні Дня Волі і непасрэдна на акцыі ў Менску былі затрыманыя не менш за 100 чалавек. Шмат з іх былі арыштаваныя на тэрмін ад трох да 15 сутак па абвінавачванні ў здзяйсненні “дробнага хуліганства”.

Але сёння арышты працягваюцца. Прэс-служба лідэра дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча паведаміла, што ў Гомелі быў затрыманы мясцовы лідэр руху “За Свабоду!” Уладзімір Кацора. У Барысаве сёння будуць судзіць аднаго з лідэраў прадпрымальнікаў Ігара Ледніка. У Магілёве суды над грамадскімі актывістамі Яўгенам Суворавым і Антонам Усцімчуком перанесеныя на 2 красавіка. У Віцебску пецярых актывістаў прысудзілі да выплаты грашовых штрафаў, а апазіцыянера Барыса Хамайду арыштавалі на 5 сутак. У Наваполацку прысудзілі да двух сутак арышту грамадскага актывіста Валерыя Шаўчэнку.

4 красавіка ў Менску будуць судзіць лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячорку і актывіста апазіцыі Вячаслава Сіўчыка.

Фота livejournal.com

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: