Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ханс-Георг Вік: Каб нармалізаваць стасункі з Беларуссю, ЕЗ не трэба ўступаць у дыялог з рэжымам
15:23, 27/03/2007

Стасункі Еўропы і Беларусі зайшлі ў тупік, лічыць адзін з вядучых еўрапейскіх экспертаў па Беларусі Ханс-Георг Вік. Падчас інтэрв’ю «Нямецкай хвалі» эксперт заявіў, што для таго, каб нармалізаваць стасункі з Беларуссю, ЕЗ зусім не абавязкова ўступаць у дыялог з аўтарытарным рэжымам, а таксама пракаментаваў масавыя акцыі ў Менску, прымеркаваныя да Дня Волі.

“Развіццё падзей прадбачыць цяжка. Лукашэнка спрабуе, як ён рабіў і раней, выкарыстаць напружаныя стасункі Беларусі і Расеі, каб палепшыць свой імідж на Захадзе. Але мы ведаем, што ў большасці краін свету стаўленне да рэжыму Лукашэнкі адмоўнае. Ён хоча прымусіць Маскву паважаць сябе, хоча, каб там убачылі, што на Захадзе ў ім бачаць партнёра. Лукашэнка ўжо не раз казаў, што мае намер супрацоўнічаць з Еўропай, спадзяваўся на падтрымку тых палітыкаў, хто лічыць, што эканамічнае супрацоўніцтва стаіць на першым месцы, а наяўнасць дэмакратыі ў краіне – гэта другаснае. Але такі падыход у сучасным ЕЗ ужо не актуальны. Еўропа павінна заняць больш пэўную пазіцыю і арганізаваць дыялог з грамадзянскай супольнасцю, якая ў Беларусі, як і ў Еўропе, шматаблічная. Еўропа павінна скаардынаваць намаганні”, – лічыць Ханс-Георг Вік.

Па словах палітыка, на еўрапейскім узроўні неабходна ўвесці пасаду каардынатара – чалавека, адказнага за супрацоўніцтва з Беларуссю па лініі грамадзянскай супольнасці і за дыялог з апазіцыяй. “Ён павінен будзе дапамагаць беларусам пры распрацоўцы стратэгіі развіцця краіны пасля падзення рэжыму Лукашэнкі”, – лічыць нямецкі палітык.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: