Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады пайшлі на крайнюю меру
10:28, 27/03/2007

Указам кіраўніка Беларусі ад абкладаньня падаткам на дабаўленую вартасьць вызваляюцца абароты па рэалізацыі будаўніцчых працаў і рамонце жытла, а таксама жыльлёва-камунальныя паслугі фізычным асобам, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА. Адпаведны ўказ А. Лукашэнкі нумар 138 «Аб некаторых пытаньнях абкладаньня падаткам на дабаўленую вартасьць» быў падпісаны 26 сакавіка.

У абгрунтаваньні, распаўсюджаным прэзыдэнцкай прэс-службай, гаворыцца, што «такія меры прыняты ў мэтах недапушчэньня росту цэнаў і тарыфаў на жыльлёва-камунальныя і эксплюатацыйныя паслугі, якія аказваюцца фізычным асобам, а таксама на работы па будаўніцтве і рамонце жыльлёвага фонду».

Дзеля таго каб абмежаваць рост камунальных выплатаў, улады пайшлі на чарговае абмежаваньне бюджэтных паступленьняў. ПДВ за камунальныя паслугі і будаўнічыя працы складала істотную частку дзяржаўнага бюджэту, паведамляе “Наша Ніва”.

Раней зьнізіліся даходы бюджэту ад нафтаперапрацоўкі. У гэтай сытуацыі ўрад робіцца надзвычай залежным ад атрыманьня расійскага стабілізацыйнага крэдыту. Нагадаем, што Беларусь зьвярнулася да Масквы з просьбай аб выдачы гіганцкага крэдыту памерам 1,5 мільярда даляраў. Рашэньне па ім яшчэ не прынята.

23 сакавіка прэм`ер-міністры Беларусі і Расеі падпісалі ў Менску гандлёва-эканамічную дамову, нявыгадную для беларускай харчовай прамысловасьці. Назіральнікі зьвязваюць падпісаньне гэтай дамовы з жаданьнем ураду атрымаць згоду Масквы 1,5-мільярдны крэдыт.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: