Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі адбудуцца акцыі ў памяць рэпрэсаваных 14:14, 28/03/2007
29 сакавіка ў Менску адбудуцца акцыі, прысвечаныя памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У 15.00 удзельнікі мерапрыемства запаляць свечкі ў парку Чалюскінцаў, а ў 17.00 – у Курапатах і Лошыцы. Аналагічныя акцыі ў месцах масавага забойства адбудуцца і ў абласных гарадах.
У гэты самы дзень у Менску пройдзе прэзентацыя кнігі пісьменніка Леаніда Маракава пра расстраляных святарах у Беларусі. Яна адбудзецца ў 18.00 у Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3).
Мерапрыемствы праводзяцца ў рамках года памяці, прысвечанага ахвярам палітычнага тэрору. Сёлета адзначаецца сумнае сямідзесяцігоддзе – у 1937 годзе разгул сталінскіх рэпрэсій дасягнуў піка. Беларуская дзяржава адмовілася стварыць аргкамітэт, каб годна ўшанаваць памяць ахвяр сталінізму. Арганізацыю мерапрыемстваў у рамках года памяці ўзяла на сябе грамадскасць.
Грамадскі аргкамітэт па адраджэнні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій абвясціў збор ахвяраванняў на ўсталяванне помніка ў Курапатах і памятных знакаў у месцах масавых расстрэлаў беларусаў.