Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 2829 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Партыя БНФ: Беларусы готовыя змагацца дзеля Незалежнасьці і Свабоды
13:48, 28/03/2007

Партыя БНФ выступіла з заявай з нагоды акцыі, якая адбылася ў Менску ў Дзень Волі 25 сакавіка. «Падзеі 25 Сакавіка 2007 году паказалі: у Беларусі шмат актыўных і адказных грамадзянаў, гатовых ісьці на асабістую рызыку дзеля Незалежнасьці і Свабоды. Патэнцыял вулічнай мабілізацыі будзе ўзрастаць зь непазьбежным абвастрэньнем сацыяльна-эканамічных праблемаў. З гэтым фактам мусіць паважна лічыцца ўлада», -- гаворыцца ў заяве.

Партыя БНФ адзначае, што “насуперак асабістаму звароту да кіраўніка дзяржавы з прапановай засьведчыць добрую волю, мірная сьвяточная акцыя ў цэнтры гораду не была дазволеная. Дзясяткі актывістаў Партыі БНФ па ўсёй краіне зазналі прэвэнтыўныя затрыманьні, перасьлед, арышты па надуманых падставах. У карнай акцыі ўдзельнічалі супрацоўнікі міліцыі і суды, якія выносілі незаконныя прысуды актывістам Партыі БНФ, прадстаўнікам іншых партыяў і ініцыятываў. Масава запалохвалі моладзь у навучальных установах. Колькасьць сілавых структураў у форме й у цывільным, выведзеных на вуліцы Менску 25 сакавіка, нагадвала вайсковае становішча”.

Партыя БНФ нагадвае, што за два дні да падзеі начальнік менскай міліцыі генэрал А.Куляшоў выклікаў заяўнікаў акцыі й сам прапанаваў кампрамісную схему: ад Кастрычніцкай плошчы людзі арганізавана ідуць па вул. Інтэрнацыянальнай, Янкі Купалы, праспэкце Скарыны да месца дазволенага збору ля Акадэміі навук. Заяўнікі пагадзіліся. Аднак 25 сакавіка генэрал аднабакова сарваў паразуменьне. Вул. Інтэрнацыянальная была ачэпленая, людзей, якія сабраліся ў раёне ГУМа, гвалтам выціскалі на ўскраіны гораду, білі. Са свайго боку заяўнікі паразуменьне выканалі.

Улады пайшлі на масавыя затрыманьні і разгон мірных акцыяў таксама ў Віцебску, Магілёве, Горадні. Яны не зьмянілі рэпрэсіўнага стаўленьня да палітычных правоў грамадзянаў: канстытуцыйнага права на мірныя сходы, выказваньне сваёй пазыцыі, на вольны распаўсюд інфармацыі, -- адзначае партыя

“Мы выказваем крайнюю занепакоенасьць заяваю начальніка менскай міліцыі генэрала А.Куляшова, зробленай у панядзелак, 26 сакавіка. Генэрал сьцьвердзіў, што заяўнікі шэсьця й мітынгу Вінцук Вячорка і Аляксандар Мілінкевіч могуць быць фігурантамі крымінальнай справы пра масавыя парушэньні грамадзкага парадку (якіх не было). Улады ўжо нясуць віну за цяперашніх палітычных вязьняў. Яны зганьбілі сябе агрэсіяй і страхам перад мірным народам 25 Сакавіка”, -- заяўляе БНФ.

Партыя БНФ заяўляе: калі будзе пачатая чарговая палітычная крымінальная справа, шанцы на перамовы гэтай улады з Эўрапейскім Зьвязам пра дапамогу Беларусі ў сувязі з паліўна-энэргетычным і сацыяльна-эканамічным крызысам будуць канчаткова пахаваныя.

Пагроза крымінальнай справы ў дачыненьні да лідэра Партыі БНФ зьяўляецца спробай запалохаць як партыю, так і ўсё дэмакратычнае грамадзтва Беларусі. Партыя БНФ цалкам ухваляе дзеяньні арганізатараў мірнай акцыі 25 Сакавіка, выказвае салідарнасьць з усімі ахвярамі палітычных рэпрэсіяў і заяўляе, што будзе працягваць сваю дзейнасьць дзеля абароны незалежнасьці краіны і пабудовы ў ёй дэмакратычнага ладу.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: