Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дакладная дата візіту кіраўніка Беларусі ва Украіну дагэтуль невядомая 15:41, 28/03/2007
Падрыхтоўка візіту Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну працягваецца. Пра гэта сёння паведаміў на брыфінгу намеснік кіраўніка Сакратарыята прэзідэнта Украіны Аляксандр Чалы. Дакладная дата візіту на сёння не вядомая, бо яна яшчэ ўзгадняецца "на дыпламатычным узроўні", дадаў ён.
"Украіна хоча, каб стасункі з Беларуссю былі добрасуседскімі, аднак на сёння яшчэ існуе шэраг праблемных пытанняў паміж краінамі", – адзначыў А.Чалы, паведамляе РБК-Украіна.