Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Лукашэнка сёння наведае Менскую агароднінную фабрыку, паведамілі БелТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Нагадаем, што кіраўнік Беларусі 17 дзён не з’яўляўся на публіцы, адмяніўшы ўсе сустрэчы і замежныя візіты. Увесь гэты час яго прэс-служба, як звычайна паведамляла, што ён “працуе з дакументамі”.
Сёння ў цэнтры ўвагі Аляксандра Лукашэнкі будуць пытанні арганізацыі гадоўлі гародніны з ужываннем сучасных рэсурсазберагальных тэхналогій. Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з працай энергазахавальнай цяпліцы і яе вытворча-тэхналагічнымі падраздзяленнямі, агледзіць выставу агародніннай прадукцыі, якую вырабляюць на парнікова-цяплічных прадпрыемствах Менска.
Кіраўнік дзяржавы таксама наведае малочна-таварную ферму (комплекс) “Старина” КУП “Менская агароднінная фабрыка”, дзе азнаёміцца з вытворчасцю малака па сучасных тэхналогіях.
Асноўнымі відамі дзейнасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Менская агароднінная фабрыка” з’яўляюцца гадоўля гародніны абароненага і адкрытага грунту, збожжа, бульбы, зернебабовых культур, вытворчасць малака, мяса, гадоўля лекавых траў.