Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актывісту “Маладога Фронту” Змітру Хведаруку сёньня падчас допытаў у Пракуратуры прад’явілі абвінавачваньне ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі, паведаміла “Радыё Свабода”. З Федарука сьледчыя ўзялі падпіску пра нявыезд.
Крымінальную справу супраць “Маладога Фронту” 4 лютага распачаў КДБ. У справе дапыталі некалькі дзясяткаў сяброў арганізацыі, некалькі чалавек маюць статус падазраваных. Моладзевы лідэр Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтары гады зьняволеньня і адбывае пакараньне ў Шклоўскай калоніі.