Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 2829 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ці выключаць Беларусь з МАП?
16:05, 28/03/2007

У Жэнэве распачалося паседжаньне адміністрацыйнай рады Міжнароднай арганізацыі працы. На парадку дня — разгляд справаздачы аб выкананьні ўрадам Беларусі рэкамэндацыяў у паляпшэньні правоў незалежных прафсаюзаў, паведамляе “Радыё Свабода”. З гэтай нагоды ў Жэнэву накіравалася афіцыйная дэлегацыя на чале зь віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым.

Міжнародная арганізацыя працы засьведчыла факты парушэньня правоў незалежных прафсаюзаў Беларусі паводле дванаццаці параграфаў свайго статуту. Уладам прапанавалі выправіць гэткі стан яшчэ да 1 чэрвеня 2005 году. Аднак гэта зроблена не было, і тэрмін выкананьня адкладаўся некалькі разоў.

Цяпер беларуская дэлегацыя мусіць зрабіць справаздачу. Аднак пра што будуць гаварыць чыноўнікі, ва ўладных структурах ня кажуць.

На кансультацыі ў гэтым пытаньні ў Жэнэву запрошаны таксама лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук. Паводле яго, улады зрабілі некаторыя дробныя крокі дзеля паляпшэньня стану незалежных прафсаюзаў. Да прыкладу, аднавілі прысутнасьць Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў у Нацыянальным савеце, аднавілі на працы лідэра былога прафсаюзу авіядыспэтчараў.

Але яшчэ больш захадаў робіцца, каб перашкаджаць прафсаюзнай дзейнасьці: застаюцца адмовы ў рэгістрацыі і арэндзе памяшканьняў, звальненьні актывістаў, спробы ўскладніць заканадаўства.

“Існуюць вельмі настойлівыя спробы з боку ўраду так падаць сытуацыю, нібыта ўсе рэкамэндацыі выкананыя. Насамрэч, сытуацыя выключна складаная. І больш за тое, у шэрагу рэкамэндацыяў нават пагаршаецца. Наколькі я магу прагназаваць, рашэньне будзе прынятае такім чынам: адзначыць некаторыя зрухі, але патрабаваць выкананьня цалкам усіх рэкамэндацыяў. Тэрмін — да чарговай канфэрэнцыі ў чэрвені”, - распавёў Аляксандар Ярашук.

Паводле спадара Ярашука, у адваротным выпадку ў чэрвені, магчыма, паўстане пытаньне аб выключэньні Беларусі з гэтай міжнароднай арганізацыі.

Нагадаем, што Міжнародная арганізацыя працы ёсьць структурным падразьдзяленьнем Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Сябрамі МАП зьяўляюцца 178 краінаў сьвету, у тым ліку й Беларусь. У 2004 годзе сэсія Міжнароднай арганізацыі працы пастанавіла прымяніць да Беларусі адну з надзвычайных мераў, якую прадугледжвае статут арганізацыі. Невыкананьне рэкамэндацыяў МАП сталася адной з прычынаў выключэньня Беларусі з генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў Эўразьвязу ў сьнежні 2006 году.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: