Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 2829 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка паабяцаў разабрацца з замежнымі пасламі
18:02, 28/03/2007

Аляксандар Лукашэнка сёньня ўпершыню за некалькі тыдняў зьявіўся на публіцы. І адразу выступіў з рэзкай крытыкай апазыцыі, якая ў мінулую нядзелю адзначыла Дзень Волі. Дэманстрантаў, якія выйшлі 25 сакавіка ў Менску, ён назваў “баявым атрадам, які расходжваў па горадзе”, і заявіў, што ён разьбярэцца з пазыцыяй амбасадараў, якія прысутнічалі на гэтай акцыі, бо “ні ў адной краіне сьвету амбасадарам не дазволена ўдзельнічаць у незаконных акцыях”.

Кіраўнік Беларусі заявіў журналістам, што ён не дапусьціць, каб апазыцыянэры спынілі працэсы, якія адбываюцца ў краіне. “Краіну мы ім не аддамо, вось тут па-расейску кажучы, мы па мордзе надаём таму, хто адважыцца згарнуць той працэс, які ідзе ў краіне. Сіла мая і сіла ўлады ў тым, што я не трымаюся апантана за гэтую ўладу, але я не зьбіраюся заўтра камусьці дарыць гэтую ўладу. Бо ўлада толькі тады чагосьці вартая, калі яна ўмее абараняцца, як казаў дзядуля Ленін”, -- сказаў Лукашэнка.

А. Лукашэнка зазначыў, што ён асабіста цікавіўся, што адбываецца 25 сакавіка, як дзейнічала міліцыя, але не ўмешваўся, маўляў, міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў з памочнікамі сам разабраўся.

Апрача таго А. Лукашэнка прызнаў, што працэс будаўніцтва саюзнай дзяржавы з Расеяй тармозіцца па ўсіх кірунках, што ўтварыліся цэлыя завалы, у прыватнасьці, у мытнай сфэры, у гандлі цукрам, арганізацыі аўтаперавозак, паведамляе “Радыё Свабода”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: