Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Грамадзянка Украіны: «Міліцыянты да нас непаважліва ставіліся» 10:37, 28/03/2007
Грамадзянку Ўкраіны, студэнтку Кіеўскага ўнівэрсытэту Насту Жыўкаву міліцыянты затрымалі разам з Аляксеем Рубанам і Антонам Піявым 24 сакавіка. У яе заплечніку ўлётак не было. Пра гэта сьведчыць і пратакол, складзены ў міліцыі. Але дзяўчыну абвінавацілі ў распаўсюдзе друкаванай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да парушэньня грамадзкага парадку, і Насту арыштавалі на трое сутак.
Па дарозе на вакзал Наста падзялілася з «Радыё Свабода» сваімі ўражаньнямі і распавяла пра ўмовы ўтрыманьня:
“Палітычных намагаюцца саджаць паасобку, каб не праводзілі палітінфармацыю. Ня вельмі добрае стаўленьне да нас канваіраў, якія нас вязуць ад РУУС да суду. Што паказвае беларускае афіцыйнае тэлебачаньне? Што ж узяць ад тых міліцыянтаў, якія апроч БТ нічога ня бачылі, дзе ім звычайна распавядаюць пра ўкраінцаў як пра амэрыканскіх халуёў, што адзінае добрае ва Ўкраіне, дык гэта сала? Папросту гэтыя людзі кепска праінфармаваныя, таму яны так жартуюць і так непаважліва ставяцца”.