Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 2829 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка: «Я трохі прытаміўся»
15:33, 28/03/2007

Аляксандр Лукашэнка аспрэчыў размешчаную ў Інтэрнэце інфармацыю пра тое, што ён сур’ёзна хворы. У сувязі з тым, што некаторы час не з’яўляўся на тэлебачанні. “Пэўна, я трохі прытаміўся, але вы прыязджайце на мае хакейныя трэніроўкі, і ўсё ўбачыце самі”, – заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы журналістам у інтэрв’ю ў сераду.

Каментуючы чуткі, якія з’явіліся, А.Лукашэнка зазначыў: “Высвятляецца, у мяне быў нават не інфаркт, а былі інсульт у перамешку з інфарктам”, – паведамляе “Інтэрфакс”.

Нягледзячы на тое, што ён не паказваўся на экранах тэлевізараў, як адзначыў прэзідэнт, “я і ў гэтых умовах абсалютна не змяняў свайму стылю працы”.

Будаўніцтва “саюзнай дзяржавы” тармозіцца

“Будаўніцтва “саюзнай дзяржавы” сёння тармазнулася па ўсіх кірунках”, – заявіў беларускі кіраўнік у інтэрв`ю журналістам у сераду.

А.Лукашэнка лічыць, што "мяч сёння на расейскім боку". "Усё залежыць ад іх: захочуць яны сур`ёзна займацца будаўніцтвам, нашага, заснаванага на прыстойнасці, саюза, калі ласка. Мы гатовыя хоць заўтра працягнуць гэтае будаўніцтва і за паўгода – год можам вырашыць назапашаныя праблемы", – лічыць А.Лукашэнка.

Разам з тым, па яго словах, "ёсць адна перашкода, тыя завалы, якія ўтварыліся ў нашых стасунках – мытня, перамяшчэнне аўтаперавозчыкаў, цукар, кандытарскія вырабы і іншае. Гэта павінна быць прыбранае, і без гэтага няма чаго сустракацца і весці гутаркі пра саюзнае будаўніцтва", – сказаў прэзідэнт.

А.Лукашэнка адзначыў, што падпісанае нядаўна ў Менску гандлёвае пагадненне з Расеяй "павінна і закліканае расчысціць гэтыя завалы, каб мы прасунулі вялікі працэс яднання". "Што тычыцца Беларусі, то мы знялі ўсе перашкоды, і, я думаю, што і расейцы іх знімуць", – мяркуе А.Лукашэнка.

Між іншым, па яго словах, "пакуль вялікага жадання нешта зрабіць у Беларусі ў эканоміцы ў расейскага боку няма". У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю з пастаўкамі беларускага цукру на расейскі рынак, пры якой Расея прымусіла Беларусь абмежаваць гэтыя пастаўкі. "Ніякіх квот не павінна быць", – заявіў А.Лукашэнка, адзначыўшы, што гэта ідзе насуперак прынцыпам фармавання мытнага саюза.

У сувязі з гэтым А.Лукашэнка зазначыў: "Як у гэтай сітуацыі нам уставаць грудзьмі на абарону расейскіх інтарэсаў?". "І такіх прыкладаў, як па цукру, можна прывесці масу", – сказаў ён.

«Беларусь – апора і плацдарм Расеі»

А.Лукашэнка лічыць, што ў выніку нафтагазавага крызісу ў стасунках з Расеяй "мы абсалютна нічога не страцілі". "Не варта нам апраўдвацца і гаварыць, што ў гэтым не наша віна. Вы ведаеце, чыя ў гэтым віна", – сказаў прэзідэнт.

"Калі амерыканцы заявілі пра размяшчэнне сістэм ПРА у Еўропе, пра рашэнне Кангрэса ЗША у дачыненні Украіны і Грузіі, то скажыце, які становіцца наша Беларусь для Расеі? Правільна, гэта апора і той плацдарм, які заўсёды мог бы быць нашым козырам. Сёння Расея можа яго выкарыстаць?", – спытаў А.Лукашэнка. "Але мы гэтым ніколі не шантажавалі Расею, не выкарыстоўвалі і не будзем выкарыстоўваць гэты козыр. Свае абавязкі мы будзем выконваць у поўным аб`ёме", – заявіў беларускі кіраўнік.

Ён сказаў, што "неўзабаве з Пуціным мы абмяркуем і гэтыя праблемы". "Мы не павінны займацца цягамоцінай, пакуль нас не развядуць у бакі і не знішчаць як трусоў. Мы будзем сапраўды і годна паводзіць сябе ў гэтым плане ў дачыненні расейскага чалавека і расейцаў", – падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

У Расею Лукашэнка ніхто не кліча

Аляксандр Лукашэнка таксама аспрэчыў інфармацыю пра прапанову, ўзначаліць у Расеі нейкую палітычную партыю, якая яму нібыта паступіла, лічачы гэта немагчымым і непатрэбным. "Для мяне стала навіной, што хтосьці кліча мяне ў Расею ўзначаліць нейкую партыю", – заявіў А.Лукашэнка ў інтэрв`ю журналістам у сераду.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: