Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 2829 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віктар Януковіч: «Дэмакратызацыя Беларусі будзе паскораная»
10:19, 28/03/2007

Прэм’ер-міністр Украіны Віктар Януковіч выказаў надзею, што ў Беларусі будуць паскораныя працэсы дэмакратызацыі. “Мы спадзяемся, што працэс дэмакратызацыі беларускага грамадства будзе паскораны. Калі зменіцца сістэма ўлады? Мы лічым у самы блізкі час, а калі гэта будзе – цяжка сказаць, я не прадракальнік”, – заявіў Віктар Януковіч 27 сакавіка пасля размовы з старшынёй Еўрапейскага парламента Гансам-Гертам Потэрінгам.

“Сёння працэсы ў Беларусі выклікаюць незадаволенасць у грамадстве. Мы як суседзі ведаем, што там адбываецца. Хоць там назіраецца паступовы працэс дэмакратызацыі краіны, і робяць яго жыхары прымежных раёнаў”, – удакладніў Віктар Януковіч.

На думку ўкраінскага прэм’ер-міністра, незадаволенасць у беларускім грамадстве ўзнікае з прычыны магчымасці жыхароў прымежных рэгіёнаў параўноўваць свой узровень жыцця з суседзямі.

У сваю чаргу, кіраўнік Еўрапарламента заявіў пасля сустрэчы з Віктарам Януковічам, што бакі прыйшлі да агульнай пазіцыі наконт Беларусі.

“Мы прыйшлі да згоды, што мы ў Еўропе. Як і народ Украіны, мы зацікаўленыя ў развіцці свабоднай дэмакратыі і, у прыватнасці, свабоды Беларусі, падтрымцы лідэра апазіцыі Мілінкевіча і ліквідацыі апошняй дыктатуры ў Еўропе”, – паведаміў Ганс-Герт Потэрынг.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: