Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Киевская газета»: «У Лукашэнкі насамрэч нелады са здароўем» 14:03, 29/03/2007
Гэтымі днямі беларускія выданні выказалі здагадку, што кіраўнік дзяржавы сур’ёзна хворы. Справа ў тым, што апошні раз Лукашэнку “ўжывую” бачылі на экранах тэлевізараў, калі ён 10 сакавіка паехаў у Сочы катацца на лыжах. Пасля гэтага ён адмяніў візіт у В’етнам, не сустрэўся з прэм’ер-міністрам РФ Міхаілам Фрадковым, які прыязджаў у Менск. Не было галоўнага беларускага хакеіста на турніры “Залатая шайба”, ім жа заснаваным, на ніводным матчы плэй-офф чэмпіянату Беларусі па хакеі, піша «Киевская газета».
У сераду Лукашэнка нарэшце паказаўся на публіцы і аспрэчыў чуткі пра сваю хваробу: “Высвятляецца, у мяне быў нават не інфаркт, а былі інсульт упярэмешку з інфарктам”, – пажартаваў Лукашэнка. Ён прызнаўся, што "трохі прытаміўся", а ў астатнім – не дачакаецеся! І нават запрасіў журналістаў наведаць яго хакейныя трэніроўкі – маўляў, там пакажу, што яшчэ шмат на што здольны.
Цікава, што роўна год таму прэзідэнт такім самым чынам знік з вачэй публікі, нават яго інаўгурацыю прыйшлося пераносіць. Потым ён з’явіўся – але нейкі стомлены і падаўлены, сваю адсутнасць ён ніяк не пракаментаваў. Магчыма, у Лукашэнкі сапраўды нелады са здароўем і яму штогод прыходзіцца праходзіць курс лячэння.