Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У гомельскай турме галадае паплечнік Мілінкевіча 23:39, 29/03/2007
Намеснік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы кіраўнік гомельскага выбарчага штаба лідэра дэмсілаў Аляксандра Мілінкевіча і адзін з каардынатараў кампаніі "За Свабоду!" Уладзімір Кацора праводзіць галадоўку пратэсту. Палітык быў асуджаны на пяць сутак адміністрацыйнага арышту пасля Дня Волі.
27 сакавіка суд Савецкага раёна Гомеля прысудзіў палітыка за нібыта здзейсненае ім дробнае хуліганства і ўхіленне ад яўкі ў міліцыю да штрафу ў пяць базавых велічынь і арышту на пяць сутак. У гэты самы дзень У.Кацора, які быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, пачаў галадоўку пратэсту і ўжо здолеў дамагчыся выканання сваіх патрабаванняў, паведамляе БелаПАН.
У.Кацора мае намер працягнуць галадоўку да канца адміністрацыйнага арышту, выказваючы гэтым нязгоду з рашэннем суду. Тэрмін зняволення палітыка мінае 31 сакавіка ў 19.00.