Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апазыцыянэры застаюцца за кратамі ў Менску, Гомелі, Віцебску, Барысаве
13:59, 29/03/2007

Сёньня зь менскай турмы на Акрэсьціна, а таксама з-пад арышту ў рэгіёнах вызвалена яшчэ некалькі палітвязьняў. Усіх іх – удзельнікаў падрыхтоўкі і сьвяткаваньня Дня Волі – абвінавацілі ў дробным хуліганстве альбо непадпарадкаваньні міліцыі. Але, як паведамляе “Радыё Свабода”, апазыцыянэры застаюцца за кратамі ў Менску, Гомелі, Віцебску, Барысаве.

А пятай гадзіне раніцы з ізалятару часовага ўтрыманьня Мастоўскага райаддзелу міліцыі вызвалілі Зьмітра Кухлея — дэпутата мясцовага райсавету. Зьміцер Кухлей быў затрыманы ў Мастах 24 сакавіка. Як дэпутат райсавету ён запатрабаваў выклікаць адваката. Але на месцы міліцыянты не знайшлі юрыста. Каб дамовіцца пра дапамогу адваката, Зьміцер зьехаў у Менск.

“У Менску таксама ўдзельнічаў у сьвяткаваньні Дня Волі. І вось калі я ўжо вяртаўся назад, пры выхадзе зь цягніка ў 4.50 раніцы мяне ўжо чакаў нарад міліцыі”, — апавёў спадар Кухлей.

На Гарадзеншчыне сёньня вызвалены Ігар Бонцар. У Магілёве — Максім Азараў. А ў Менску родныя і сябры чакаюць моладзевага лідэра Аляксандра Атрошчанкава. Жонка палітвязьня Дар’я Корсак хвалюецца за Аляксандрава здароўе:

“Яго зьбілі пры затрыманьні. Павалілі на зямлю, калі ён быў закаваны ў кайданкі. Джынсы парвалі. Таксама на судзе ён казаў, што на целе ёсьць сінякі і кровападцёкі”, -- паведаміла Дар’я Корсак.

Сёньня ў Берасьці вызвалены ад плянаванага ў гэты дзень суду старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі.

“Цяпер я сустракаўся з намесьнікам старшыні Берасьцейскага гарвыканкаму Вячаславам Хафізавым. Фактычна мясцовая ўлада ня ведае, хто павінен складаць пратаколы за распаўсюджваньне друкаванай прадукцыі. Пакуль яны не выходзяць на суд”, -- паведаміў актывіст.

Нагадаем, што Зьміцер Шыманскі быў затрыманы ў Берасьці разам з грамадзкімі актывістамі Юр’ем Жыдовічам і Антонам Стасюком 25 сакавіка за распаўсюджваньне недзяржаўнага бюлетэню “Воля”.

На гэты момант у турме на Акрэсьціна застаецца да 2 красавіка Барыс Гарэцкі. У Гомелі за кратамі Ўладзімер Кацора. У Віцебску — Барыс Хамайда. У Барысаве — Ігар Леднік.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: