Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея не дасць Беларусі 1,5 мільярда даляраў крэдыту 15:50, 29/03/2007
Беларусь вядзе перамовы з Расейскай Федэрацыяй аб стабілізацыйным крэдыце на $1 млрд, паведаміў першы віцэ-прэм’ер урада рэспублікі Уладзімір Сямашка журналістам у чацвер. Раней паведамлялася, адзначае «Інтэрфакс», што Беларусь звярнулася з просьбай да ўрада Расеі разгледзець магчымасць выдзялення рэспубліцы стабілізацыйнага крэдыту ў памеры $1,5 млрд. Такім чынам, запытаная сума крэдыту скарацілася на 500 мільёнаў долараў.
Па словах У.Сямашкі, стабілізацыйны крэдыт дазволіць Беларусі правесці ў поўным аб’ёме разлікі за пастаўкі расейскіх энерганосьбітаў. "Мы не ўтойваем, што ў сувязі з падвышэннем цэнаў на энерганосьбіты эканоміка Беларусі апынулася ў вельмі складаным становішчы: больш як ў 2 разы павысіліся цэны на газ. Нафта, нават з улікам ваганняў цаны, падаражэла на 20–25% за кошт увазной пошліны і неабходнасці падзелу падвышаных экспартных пошлін на нафтапрадукты”, – сказаў ён.
На мінулым тыдні прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Фрадкоў паведаміў, што пытанне аб стабілізацыйным крэдыце для Беларусі будзе вырашанае ў самы блізкі час.