Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Лукашэнка ўчора ўпершыню з’явіўся на публіцы пасля 17 дзён адсутнасці. На такі доўгі тэрмін ён яшчэ не знікаў. Летась, пасля прэзідэнцкіх выбараў, калі на вуліцы Менска выйшлі пратэставаць дзесяткі тысяч менчукоў, беларускі кіраўнік знік на два тыдні. Спрабуючы ўчора абвергнуць чуткі пра тое, што ў яго праблемы са здароўем, Лукашэнка заявіў. “Пэўна, я трохі прытаміўся. Тэмпература ў мяне цяпер 34,7 градусаў. Я такой ніколі не бачыў. Але пачуваюся нармалёва, вы прыязджайце на мае хакейныя трэніроўкі, і ўсё ўбачыце самі”. Гэтае прызнанне Лукашэнкі перадало ўчора Беларускае тэлебачанне.
Лукашэнка заявіў, што інфаркту ў яго не было. “У мяне быў інфаркт уперамешку з інсультам? І я яшчэ цяпер маю ўзаеміны з вамі?” – заявіў ён, адказваючы на пытанні журналістаў.
Нягледзячы на тое, што ён не паказваўся на экранах тэлевізараў, як адзначыў Лукашэнка, “я і ў гэтых умовах абсалютна не змяняў свайму стылю працы”.
“Тое, што я на экране менш з’яўляўся, то, пэўна, і вы, і народ павінны былі трохі адпачыць”, – сказаў А.Лукашэнка.
У той самы час, па словах беларускага кіраўніка, ён нібыта быў у курсе ўсяго, што робіцца ў краіне. “Я ведаю, што на наступным тыдні завершацца засеўкі ў Берасцейскай вобласці”, – сказаў Лукашэнка.