Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У 2006 годзе на тэрыторыі Беларусі часова пражывалі больш як 300 тыс. замежных грамадзянаў, якія былі зарэгістраваныя ў органах МУС і ў гасцініцах. Пра гэта паведаміў 29 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік начальніка управы па міграцыі і працы з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Генадзь Бубновіч.
Па яго словах, у параўнанні з 2005 годам колькасць замежнікаў, якія абралі Беларусь канчатковым пунктам сваіх паездак, павялічылася прыкладна на 50 тыс. чалавек. Пры гэтым колькасць злачынстваў, здзейсненых замежнікамі, у мінулым годзе скарацілася на 8,8%. Па словах Генадзя Бубновіча, паніжэнне злачыннасці выкліканае прафілактычнымі мерамі, якія прымае МУС Беларусі. У прыватнасці, Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС наладзіў узаемадзеянне з Камітэтам па выкананні пакаранняў: адразу пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення свабоды замежныя грамадзяне вяртаюцца на радзіму.