Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пракуратура выставіла абвінавачаньне тром актывістам «Маладога фронту»
10:38, 29/03/2007

Пракуратура Менску выставіла абвінавачаньне актывістам “Маладога фронту” Зьмітру Хведаруку і Алегу Корбану, паведаміла «Радыё Свабода». Моладзевы лідэр Артур Фінькевіч паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97, што абвінавачваньне таксама выстаўлена прэс-сакратару МФ Барысу Гарэцкаму, які зараз знаходзіца ў спецпрыёмніку-размеркавальніку. Юнакоў падазраюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі — што стала ўжо звыклай фармулёўкай для перасьледу маладых актывістаў апазыцыі.

Зьмітра Хведарука, які толькі выйшаў з турмы на Акрэсьціна пасьля пяці дзён адміністрацыйнага арышту, 28 сакавіка выклікалі ў пракуратуру для допыту і азнаямленьня з абвінавачаньнем.

Актывіста “Маладога фронту” падазраюць ва ўдзеле ў дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі. Нагадаю, паводле апошніх паправак у Крымінальны кодэкс, такі ўдзел лічыцца злачынствам і можа карацца зьняволеньнем да двух гадоў.

“Мне далі напісаць паперу, у якой я мусіў адказаць, ці прызнаю сваю віну. У мяне былі падвойныя пачуцьці, я вагаўся, але ў выніку прызнаў віну часткова. Прызнаў, што браў удзел у дзейнасьці “Маладога фронту”, але не пагадзіўся з тым, што гэта незаконная дзейнасьць, бо гэты 193-ці артыкул супярэчыць Канстытуцыі. Да 4 красавіка будуць працягвацца допыты, і тады будзе зразумела, калі будзе нейкі суд. Верагодна, што празь месяц”, -- гаворыць Зьміцер Хведарук.

Такое ж абвінавачаньне вылучылі й Алегу Корбану. Зь юнакоў у пракуратуры ўзялі падпіскі пра нявыезд.

Між тым некаторыя моманты гутаркі са сьледчым Зьміцер Хведарук успрыняў як празрысты намёк выехаць за мяжу: “Сьледчы спадар Грахоўскі ўсё напяваў мне песьню “Я нарадзіўся тут” і пра тое, што “квіток ў адзін бок — гэта шанец для тых, хто ня згодны”. На гэта я згадаў яму радок, што “я нарадзіўся тут і застануся жыць тут”. Ён таксама казаў, каб падумаў пра будучыню. Карацей, не выключаю, што ўлады сапраўды давядуць справу супраць нас да турмы”.

Пасьля ўвядзеньня ў Крымінальны кодэкс у сьнежні 2005 году адказнасьці за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі й першай крымінальнай справы паводле гэтага артыкулу над актывістамі “Партнэрства” ў пачатку 2006 году актывісты “Маладога фронту” не спынілі сваёй дзейнасьці й не адмовіліся ад назвы арганізацыі.

Летась арганізацыя падпала пад рэпрэсіі ўладаў: на паўтара году зьняволеньня быў асуджаны лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч, які адбывае пакараньне ў шклоўскай калёніі. На “хімію” ў Магілёў за графіці палітычнага зьместу трапіў актывіст Артур Фінькевіч.

У пачатку 2007 году пракуратура Менску завяла яшчэ адну крымінальную справу супраць актывістаў “Маладога фронту”.

Акрамя Зьмітра Хведарука і Алега Корбана як падазраваныя фігуруюць актывісты Барыс Гарэцкі, Аляксей Янушэўскі й Наста Палажанка. Аляксея Янушэўскага і Насту Палажанку выклікалі на допыт у пракуратуру на заўтра, 29 сакавіка. Актывісты не выключаюць, што з падазраваных яны ператворацца ў абвінавачаных.

Маладафронтавец Барыс Гарэцкі знаходзіцца пад адміністрацыйным арыштам у менскай турме на Акрэсьціна. Ён атрымаў найбольшы за час апошніх рэпрэсіяў тэрмін арышту — 12 сутак, і выйдзе на волю 2 красавіка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: