Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віктар Юшчанка можа распусціць парламент ужо сёння
15:21, 29/03/2007

Прэзідэнт Віктар Юшчанка бачыць падставы для нелегітымнасці кааліцыі Вярхоўнай Рады і сфармаванага ёю Кабінета міністраў. Пра гэта гаворыцца ў звароце Юшчанкі з нагоды гадавіны абрання Вярхоўнай Рады. Кааліцыя нацыянальнага адзінства мае намер сабрацца на экстранае, пазачарговае паседжанне парламента, паведамляе “Корреспондент.net”.

“Сукупнасць такіх дзеянняў стварае падставы для прызнання антыканстытуцыйным характар парламенцкай большасці і нелегітымнай дзейнасць урада”, – гаворыцца ў дакуменце.

Юшчанка аргументуе гэта тым, што кааліцыя фармуецца дэпутатамі індывідуальна, а па Канстытуцыі яе складаюць фракцыі. “Канстытуцыя вызначае пэўныя часовыя рамкі фармавання кааліцыі і яе прыроду – на аснове дэпутацкіх фракцый, а не на аснове індывідуальнага або групавога сяброўства”, – гаворыцца ў звароце.

У Прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі лопнула цярпенне, і ён падпіша сёння ўказ аб роспуску парламента, заявіў народны дэпутат фракцыі Блока Юліі Цімашэнкі, палітолаг Уладзімір Палахала.

Так бютавец пракаментаваў факт таго, што сёння ў другой палове дня кааліцыя нацыянальнага адзінства мае намер сабрацца на экстранае, пазачарговае паседжанне Вярхоўнай Рады Украіны.

Учора з’явілася інфармацыя пра тое, што былі сабраныя 45 подпісаў народных дэпутатаў з кааліцыі для склікання парламента на пазачарговае паседжанне.

Сёння гэтая інфармацыя пацвердзілася, а 16 гадзіне парламент сабярэцца на вячэрняе паседжанне. Галоўныя тэмы парадку дня – магчымае падпісанне Юшчанкам ўказу аб роспуску парламента, а таксама запланаваныя на суботу акцыі масавых пратэстаў у Кіеве, якія правядуць апазіцыйныя Блок Юліі Цімашэнкі, Наша Украіна і Народная самаабарона экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Луцэнкі.

“У кааліцыі сёння не проста турбота, а паніка. Відавочна, эксперты па канстытуцыйным праве растлумачылі ім, што метады фармавання кааліцыі, якія імі выкарыстоўваліся апошнім часам”, – гэта грубае парушэнне 83 артыкула Канстытуцыі, бо асноўным законам прадугледжана фармаванне кааліцыі толькі на аснове фракцый, а метад подкупу асобных дэпутатаў і пераваблення іх у большасць вядзе да прызнання нелегітымнасці кааліцыі ў цэлым.

У Прэзідэнта Юшчанкі проста лопнула цярпенне, і мы спадзяемся, што менавіта сёння ён падпіша ўказ аб роспуску Рады. Хоць падставы для роспуску былі ўжо ў жніўні мінулага года”, – заявіў Палахала.

Нагадаем, учора Юшчанка накіраваў ліст, адрасаваны прэм’ер-міністру Украіны Віктару Януковічу, а таксама кааліцыі нацыянальнага адзінства ў цэлым, у якім заявіў пра нелегітымныя метады фармавання кааліцыі, што ставіць пад сумненне законнасць большасці. Прэзідэнт пакінуў за сабою права выкарыстаць усе канстытуцыйныя правы, у тым ліку і права на роспуск парламента.

Пасля такой рэакцыі Юшчанкі ў Сакратарыят Прэзідэнта ў тэрміновым парадку прыехаў прэм’ер. Пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Януковіч, не абмовіўшыся ні словам пра тое, што прадметам гутаркі быў роспуск парламента, толькі сказаў, што “ў мяне з Прэзідэнтам былі некаторыя рознагалоссі, аднак у нас агульны пункт гледжання на тое, што любая дэструктыўная пазіцыя не пойдзе на карысць краіне”.

Прэм’ер таксама растлумачыў, што дэструктыўная пазіцыя непасрэдна лідэра БЮТ Юліі Цімашэнкі стала прычынай таго, што дэпутаты з апазіцыі пачалі пераходзіць у большасць, "але ніхто не ставіў сабе мэтай заганяць дэпутатаў кудысьці сілай".

У той самы час пасля сустрэчы ў Сакратарыяце Прэзідэнта кіраўнік канцылярыі Юшчанкі Віктар Балога распаўсюдзіў інфармацыю праз сайт кіраўніка дзяржавы пра тое, што калі Прэзідэнт мае намер падпісаць указ аб роспуску парламента, то ён яго неадкладна падрыхтуе.

У сваю чаргу намеснік старшыні фракцыі Партыі рэгіёнаў Васіль Кісялёў сказаў: “Калі Прэзідэнт падпіша ўказ аб роспуску парламента, то ніхто яго выконваць не будзе, бо няма на тое канстытуцыйных падстаў. Калі ж Прэзідэнт усё-ткі пойдзе на гэта, то парламент збярэ экстранае паседжанне, і тады мы разгледзім зарэгістраваны мною законапраект пра адначасовыя датэрміновыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: