Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусам давядзецца зацягнуць паясы
18:01, 29/03/2007

Беларусь разлічвае з ліпеня 2007 года перайсці на стоадсоткавую аплату за расейскі газ. Як паведаміў сёння журналістам першы віцэ-прэм’ер краіны Уладзімір Сямашка, з ліпеня Беларусь пяройдзе на стоадсоткавую аплату і пагашэнне наяўнай запазычанасці за расейскі газ. Ён нагадаў, што ў першым паўгоддзі гэтага года па дамоўленасці з “Газпромам” краіна аплачвае 55% кошту паліва, якое пастаўляецца. Па словах У.Сямашкі, Беларусь змушаная была пайсці на такі рэжым аплаты, каб адаптавацца да падаражання энергарэсурсаў і “памякчыць удар, шок для эканомікі – рост цэнаў на газ на 214%”. Тым не менш, калі пры аплаце ўсяго паловы кошту расейскага газу, цэны ў Беларусі на жыллёва-камунальныя паслугі, жыллё, спажывецкія тавары значна падаражэлі, то чаго варта беларусам чакаць у другім паўгоддзі?

“Вынік прадказальны. Перанос цяжару новых цэнаў на спажыўца не выклікае ніякага сумнення. Падрыхтоўка да новага ацяпляльнага сезону пачнецца ўжо ўлетку, калі нашы “плацёжкі” за ЖКГ наўрад ці моцна зменяцца, істотнага паніжэння кошту паслуг у параўнанні з зімовым перыядам не будзе. Улетку, безумоўна, будзе агульнае павелічэнне цэнаў. Калі ўлады не атрымаюць мільярдны крэдыт ад Расеі, то наступіць дэвальвацыя беларускага рубля. І тады, пасля летняга адпачынку, насельніцтва пачне забіраць свае грошы з банкаў і актыўна перавадзіць у даляры. У беларускіх улад няма прымальнага спосабу развіцця сітуацыі, бо тое, што мы бачым, гэта інэрцыя разгубленай улады”, – заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук.

Нагадаем, 1 студзеня 2007 года “Газпром” і Беларусь падпісалі пяцігадовы кантракт на пастаўку і транзіт газу. Кошт расейскага газу пры пастаўках у 2007 г. быў вызначаны ў 100 даляраў за 1 тыс. куб. м.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: