Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вашынгтон прапанаваў Маскве стварыць агульную сістэму СРА
16:33, 29/03/2007

Намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША Дэніэль Фрыд выказаўся за сумесную працу Масквы і Вашынгтона ў рамках Савета Расея–НАТА для стварэння агульнай сістэмы СРА з мэтай абароны ад Ірана, перадае NEWSru.com са спасылкай на “Інтэрфакс”.

У чацвер у эфіры тэлеканала “Вести 24” Фрыд пракаментаваў заявы пар тое, што РФ можа аднавіць вытворчасць і паставіць на баявое дзяжурства ракеты сярэдняй далёкасці ў адказ на стварэнне сістэмы амерыканскай СРА ва Усходняй Еўропе.

“Мне не здаецца, што гэта вельмі ўдалы адказ. Тая сціплая сістэма СРА, якую цяпер распрацоўваюць ЗША, не з’яўляецца пагрозай для Расеі”, – заявіў Фрыд. Ён дадаў, што ў гэтую сістэму будуць уваходзіць "дзесяць маленькіх ракет, не забяспечаных боегалоўкамі", па 75 кілаграмаў кожная. "Мне здаецца, што будзе не зусім правільным для Расеі адказваць на неіснуючую пагрозу стварэннем ракетнай сістэмы, якая сама па сабе будзе пагрозлівай", – адзначыў амерыканскі дыпламат.

"Значна лепш будзе, калі Расея і ЗША стануць працаваць разам у Савеце Расея–НАТА, каб у выніку стварыць агульную сістэму СРА, якая здолее абараніць ад агульных пагроз, а гэтыя пагрозы гэтаксама сур’ёзныя для Расеі, як для ЗША", – заявіў Фрыд. Па яго словах, такая абарона неабходная "ад Ірана і іншых краін", якія могуць "безадказна распрацоўваць балістычныя ракеты і ядзерныя боегалоўкі да іх".

Нагадаем, што напярэдадні ў тэлефоннай гутарцы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным прэзідэнт ЗША Джордж Буш выказаў гатоўнасць падрабязна абмеркаваць дадзены праект з Расеяй у інтарэсах агульнай бяспекі, прапанаваў правесці новыя кансультацыі ў НАТА па ракетных пагрозах і абароне ад іх і вывучыць варыянты далейшага супрацоўніцтва ў галіне СРА.

Сёння, адказваючы на гэтую ініцыятыву лідэра ЗША, кіраўнік МЗС РФ заявіў, што для абмеркавання размяшчэння СРА ў Еўропе неабходны максімальна шырокі фармат кансультацый. “Магу толькі падтрымаць прапановы, якія высунуў прэзідэнт Буш – правесці менавіта кансультацыі, а не нейкія брыфінгі па пытаннях размяшчэння элементаў СРА”, – сказаў расейскі міністр.

Па яго словах, такія кансультацыі ў шырокім фармаце могуць пачацца ўжо ў самы блізкі час. “Разлічваем, што старт гэтаму будзе дадзены ўжо ў наступным месяцы, бо гэтая праблема будзе абмяркоўвацца ў рамках Савета Расея–НАТА”, – падкрэсліў кіраўнік МЗС РФ.

Сёння пра неабходнасць кансультацый з Расеяй па пытанні СРА выказаўся і Еўрапарламент. Еўрадэпутаты правялі дэбаты па праблеме стварэння сістэм СРА ў Еўропе.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Еўрапарламента Джэк Блэкуэл, дэпутаты не маюць намеру на дадзеным этапе прымаць спецыяльную рэзалюцыю па гэтай праблеме. Але Расею да ўдзелу ў перамовах прыцягнуць трэба: бо праект з базамі СРА можа карэнным чынам паўплываць на стасункі з ёй. Парламентары прызналі, што пытанне разгортвання ў Чэхіі і Польшчы радара і ракет-перахопнікаў тычыцца не толькі гэтых дзяржаў, але і напроста закранае пытанні бяспекі астатніх краін Еўразвяза.

Варта адзначыць, што ў апошнія дні з боку палітыкаў і вайскоўцаў ЗША у адрас Расеі нязменна ідуць прапановы аб далучэнні і супрацоўніцтве ў рамках размяшчэння амерыканскай СРА ў Еўропе. Так, 17 сакавіка дырэктар амерыканскага агенцтва па СРА генерала-лейтэнант Генры Оберынг у інтэрв’ю ўкраінскаму штотыднёвіку “Люстэрка тыдня” заявіў, што Расея магла б далучыцца да сістэмы СРА, якая разгортваецца.

Па яго словах, ЗША “ўклалі вялікія сродкі ў распрацоўку гэтых элементаў”. “Мы спрабуем прапанаваць абарону нашым саюзнікам ва ўсім рэгіёне. Гэтая абарона эфектыўная супраць ракет вялікай далёкасці. Для тых краін, якія знаходзяцца бліжэй да Ірана, ёсць іншыя тэхнічныя магчымасці, такія, як зенітна-ракетныя комплексы Patriot або комплексы СРА марскога базавання "Эгіда", – сказаў генерал.

Ён адзначыў пры гэтым, што НАТА займаецца разглядам магчымых спосабаў абароны ад такіх пагроз. “І калі гаворка будзе ісці пра пашырэнне гэтых магчымасцяў, Расея магла б узяць у гэтым удзел. Ключавы момант, які неабходна адзначыць: ёсць вельмі шмат спосабаў для далучэння да гэтага праекту”, – падкрэсліў Оберынг.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: