Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Абвінавачванні высунутыя супраць пяці актывістаў «Маладога Фронту» 13:42, 29/03/2007
Сёння ў пракуратуры Менска былі прад’яўленыя абвінавачванні ў “дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі” яшчэ двум моладзевым актывістам – Аляксею Янушэўскаму і непаўнагадовай Насце Палажанкі. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў моладзевы лідэр Артур Фінькевіч, які сам цяпер адбывае пакаранне на “хіміі”. Нагадаем, што ўчора абвінавачванні былі прад’яўленыя Зміцеру Хведаруку, Барысу Гарэцкаму і Алегу Корбану. З актывістаў узятая падпіска аб нявыездзе.
Нагадаем, што крымінальная справа аб дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт» было ўзбуджаная Камітэтам дзяржаўнай бяспекі. Юнакам ставіцца ў віну парушэнне арт.193 ч.1 Крымінальнага кодэкса РБ. Па дадзеным артыкуле да аднаго з паловай гадоў пазбаўлення свабоды прысуджаны лідэр арганізацыі Зміцер Дашкевіч.
У пракуратуры паведамілі, што справа будзе перададзеная ў суд да 4 красавіка.