Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сямашка: Расея будзе разлічвацца за «Белтрансгаз» выключна грашыма
13:03, 29/03/2007

ААТ "Газпром" будзе разлічвацца за акцыі "Белтрансгаза" выключна грашовымі сродкамі, заявіў журналістам першы віцэ-прэм’ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка. "У нашых дамоўленасцях выразна абумоўленае, што сродкі за акцыі "Белтрансгаза", у тым ліку $625 млн. за 12,5% акцый паступяць жывымі грашыма ў бюджэт. Заліку ў кошт аплаты паставак газу не прадугледжана", – сказаў У.Сямашка.

Ён падкрэсліў, што такая прынцыповая пазіцыя захоўваецца, нягледзячы на тое, што Беларусь у першым паўгоддзі гэтага года па дамоўленасці з Газпромам, аплачвае толькі 55% кошту паставак газу. Па словах У.Сямашка, да 100% аплаты паставак Беларусь павінна прыступіць з 1 ліпеня 2007 года, паведамляе “Інтэрфакс”.

"Мы дамовіліся з Газпромам, што ў першым паўгоддзі будзем часткова аплачваць кошт газу – на ўзроўні 55%. Гэтае рашэнне дазволіць нам адаптавацца і памякчыць шок ад падвышэння цэнаў", – сказаў ён.

Пры гэтым У.Сямашка не асцерагаецца таго, што наяўны доўг створыць праблемы ў далейшых разліках з Газпромам. "Раней у нас быў доўг перад Газпромам у памеры больш як 300 млн. даляраў, які ўжо цалкам ліквідаваны", – сказаў У.Сямашка.

Між іншым, ён канстатаваў, што не ўсе беларускія прадпрыемствы здольныя аплаціць у поўным аб’ёме пастаўкі газу па новых тарыфах. "Мы за кошт бюджэту дапамагаем ім", – сказаў першы віцэ-прэм`ер.

У.Сямашка таксама паведаміў, што ўрад Беларусі мае намер неўзабаве распачаць "шэраг зрухаў", якія дапамогуць стабілізаваць сітуацыю з унутранымі разлікамі за газ. Не ўдакладняючы, пра якія менавіта меры ідзе гаворка, ён сказаў, што "гэта дапаможа выправіць сітуацыю".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: