Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Створаны аргкамітэт па правядзенні «Чарнобыльскага шляху»
23:31, 29/03/2007

Створаны аргкамітэт па правядзенні 26 красавіка ў Менску традыцыйнай штогадовай акцыі “Чарнобыльскі шлях”. Яго ўзначаліў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прафесар Іван Нікітчэнка.

Рашэнне аб стварэнні аргкамітэта прынятае 29 сакавіка ў Менску на паседжанні яго заснавальнікаў, у якім удзельнічалі прадстаўнікі шэрагу партый, у тым ліку Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў Беларускай, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Канчатковы склад аргкамітэта вызначыцца на яго першым працоўным паседжанні, запланаваным у сталіцы на 3 красавіка. У гэты самы дзень раніцай арганізатары маюць намер падаць заяўку на правядзенне акцыі ў Менгарвыканкам.

На сённяшнім паседжанні абмяркоўваўся маршрут шэсця. Арганізатары прапаноўваюць пачаць яго а 18 гадзіне ад плошчы Якуба Коласа, каб потым удзельнікі шэсця прайшлі па ходніках праспекта Незалежнасці да плошчы перад будынкам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка прапанаваў дэлегацыі аргкамітэта напачатку шэсця (а 17 гадзіне) ускласці кветкі да мемарыяльнага знака каля храма іконы Божай Маці “Вяртанне страчаных” у Парку дружбы народаў і правесці набажэнства, а потым далучыцца да акцыі. На думку палітыка, тэрыторыя ў раёне храма не дазваляе правесці паўнавартасны мітынг удзельнікаў "Чарнобыльскага шляху".

Як адзначыў намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, на наступным паседжанні аргкамітэта трэба будзе зацвердзіць склад працоўных груп па розных кірунках, у тым ліку па працы з СМІ, з навукоўцамі, міжнароднай супольнасцю, па пытанні мэтазгоднасці будаўніцтва АЭС у Беларусі і праблемам атрымання замежнай гуманітарнай дапамогі.

У інтэрв`ю БелаПАН В.Івашкевіч выказаў перакананасць, што па традыцыі "Чарнобыльскі шлях", як мірная акцыя грамадзянаў Беларусі, пройдзе без гвалту з боку дзяржаўных структур. "Цяперашні шлях адрозніваецца ад папярэдніх новым маршрутам і задачамі. Гэтым разам мы праводзім штогадовую акцыю ў сітуацыі энергетычных праблем, якія насоўваюцца на краіну, і магчымай мадэрнізацыі айчыннай энергетыкі з дапамогай інвестыцый Еўразвяза пры ўмове вызвалення палітвязняў", – падкрэсліў В.Івашкевіч. Па яго словах, рашэнне постчарнобыльскіх праблем магчымае толькі пры дэмакратызацыі краіны.


камэнтароў: 32

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: