Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сідорскі дамовіўся наконт здабычы нафты ў Азербайджане 15:43, 29/03/2007
Беларускія кампаніі дапушчаныя да здабычы нафты ў Азербайджане, адпаведны пратакол падпісаны ў чацвер у Баку прэм’ер-міністрамі Беларусі Сяргеем Сідорскім і Азербайджана Артурам Расі-задэ.
“Беларускія кампаніі дапушчаныя да здабычы нафты ў Азербайджане. Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана і “Беларусьнафта” неўзабаве пададуць узгоднены план дзеянняў па здабычы нафты”, – заявіў у чацвер у аэрапорце журналістам кіраўнік беларускага ўрада, каментуючы вынікі свайго візіту.
Па словах прэм’ер-міністра, беларускаму боку прапанаваныя 5 радовішчаў.
Прэм’ер-міністр таксама паведаміў, што дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана дапушчаная на беларускі рынак у якасці аператара. “Нафта, якая паступае з Азербайджана, будзе перапрацоўвацца на беларускіх прадпрыемствах і рэалізоўвацца на экспарт”, – сказаў С.Сідорскі.
Па яго словах, транспартоўка будзе здзяйсняцца чыгункай да найбліжэйшага порта.