|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
У Маскве прадстаўленыя апошнія прэм’еры «Свабоднага тэатра» і фільм «Плошча» (Фота) 13:34, 29/03/2007 Другім разам кіраўніцтва Цэнтра ім. Ус. Мейерхольда бясплатна выдзяляе пляцоўку беларускаму тэатру для гастроляў. І другім разам гастролі падпольнага «Свабоднага тэатра» у Маскве праходзяць пры пільнай увазе расейскіх журналістаў і крытыкі. Практычна ўсе вядучыя выданні Масквы, прысвечаныя вольнаму часу, размясцілі анонсы спектакляў беларускага тэатра, а на спектаклях прысутнічалі не толькі крытыкі, але і цэлы шэраг замежных журналістаў, акрэдытаваных у Маскве. Менавіта журналісты дапамаглі тэатру, які не мае датацыяў і якога-небудзь фінансавання, пераадолець фінансавыя цяжкасці гастроляў. Калі летась пражыванне ў гасцініцы супрацоўнікаў тэатра дапамаглі аплаціць журналісты нямецкай тэлекампаніі ZDF, то сёлета прыйшла дапамога ад журналістаў карпункту «Нямецкай Хвалі» і часопіса Newsweek. Цікавасць да «Свабоднага тэатра», якая была выказаная расейскай прэсай летась, не толькі не знікла, але, здаецца, разгарэлася з новай сілай. І віной таму не толькі новыя спектаклі тэатра, але і стасункі паміж дзвюма краінамі, якія апошнім часам ускладніліся. Паўгадзінны эфір на радыё «Маяк», гадзінны эфір у праграме «Культурны шок» на радыё «Эхо Москвы», сюжэты на вядучых расейскіх тэлеканалах і падрыхтаваныя матэрыялы друкаванымі і Інтэрнэт выданнямі сведчаць пра інтарэс расейскіх сродкаў масавай інфармацыі да прадстаўнікоў беларускай контркультуры. Цяперашняя праграма гастроляў «Свабоднага тэатра» мела ярка выяўленую сацыяльна-палітычную скіраванасць. Абодва спектакля артыкулявалі калі не палітычную, то, ужо сапраўды, грамадзянскую пазіцыю тэатра. Гэтаму спрыяў і паказ новага дакументальнага фільма Юрыя Хашчавацкага «Плошча», прысвечанага падзеям гадавой даўнасці, калі на вуліцы Менска выйшлі каля 40 тысяч чалавек, а паўтары тысячы беларусаў былі арыштаваныя. Фільм «Плошча» быў вельмі цяпло сустрэты маскоўскімі гледачамі. Ён і завяршыў праграму гастроляў тэатра ў Цэнтры ім. Ус. Мейерхольда. ![]() Тэатральны крытык Рыгор Заслаўскі і Мікалай Халезін у эфіры радыё “Маяк” ![]() Арганізатар гастроляў арт-дырэктар Цэнтра ім.Ус.Мейерхольда Павал Руднёў ![]() Уладзімір Шчэрбань дае інтрв’ю тэлеканалу РТР ![]() Спектакль «Пакаленне Jeans» ![]() Мікалай Халезін і Наталля Каляда з вядучай праграмы “Культурны шок” на радыё “Эхо Москвы” Ксеніяй Ларынай ![]() Спектакль «Быць Гаральдам Пінтэрам» ![]() Паказ фільма Юрыя Хашчавацкага “Плошча” ў чорнай залі Цэнтра ім. Ус. Мейерхольда Ганна Макоўская, www.dramaturg.org
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|