Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Украіна занепакоеная недэмакратычнымі тэндэнцыямі ў Беларусі
10:16, 29/03/2007

Украіна занепакоенае тымі працэсамі, якія адбываюцца ў Беларусі ў кантэксце дэмакратыі. Пра гэта на брыфінгу ў сераду заявіў намеснік кіраўніка Сакратарыята прэзідэнта Аляксандр Чалы, каментуючы, як у ведамстве ацэньваюць учорашнюю заяву прэм’ер-міністра Украіны ў Брусэлі наконт недэмакратычнасці Беларусі.

“Мы і па дыпламатычных каналах, і падчас персанальных кантактаў вышэйшага кіраўніцтва выказваем занепакоенасць шэрагам недэмакратычных тэндэнцый, якія бачым ў Беларусі. Мы звярталіся, каб Беларусь прадэманстравала саступкі па дэмакратызацыі свайго жыцця”, – сказаў Чалы.

Ён таксама нагадаў, што Украіна чакае візіту Аляксандра Лукашэнкі, і цяпер па дыпламатычных каналах высвятляецца дата гэтага візіту.

Нагадаем, учора ў Брусэлі прэм’ер-міністр Украіны В.Януковіч выказаў надзею на тое, што дэмакратычныя працэсы ў Беларусі будуць паскораныя. “Калі зменіцца сістэма ўлады ў Беларусі? Думаю, што ў неўзабаве”, – сказаў ён.

У сакратарыяце прэзідэнта Украіны таксама заявілі, што не валодаюць інфармацыяй пра тое, што беларускі бок нейкім чынам адрэагаваў на выказванні Януковіча. “Калі такія выказванні былі такога характару, то беларускія калегі іх не каментуюць”, – сказаў ён.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: