Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Спыніла выхад незалежная газэта «Витебский курьер»
18:28, 29/03/2007

У аўторак не пабачыў сьвет чарговы нумар газэты «Витебский курьер М». Абласная друкарня адмовілася друкаваць газэту з прычыны запазычанасьці. Галоўны рэдактар «Курьера» Ўладзімер Базан кажа, што гэтая запазычанасьць не зьяўлялася такой ужо і вялікай: «Дзяржвыданьні маюць куды больш вялікія пазыкі, і ніхто ня думае спыняць іх выхад», -- кажа сп.Базан.

Сьледам за віцебскай, адмовіліся друкаваць газэту і ў іншых гарадох вобласьці — у Полацку і Воршы, хоць з Полацкам існавала папярэдняя дамова. Уладзімер Базан кажа, што зараз будуць спробы дамовіцца з смаленскімі друкарнямі. «Са Смаленскам дамовіцца не праблема, але я кепска ўяўляю як мы будзем вазіць у Беларусь наклады, мяжа ўсё ж. Таксама пытаньне ў грашах. Ведаеце, я ня веру ва ўдачу, таму ў мяне няма аптымізму па гэтай справе», -- сказаў рэдактар «Курьера» у інтэрв’ю “Нашай Ніве”.

Пакуль ня ясна, што будзе з калектывам рэдакцыі. Пытаньне, ці будзе працягвацца праца, ці супрацоўнікі газэты будуць вымушаныя сысьці ў адпачынак, вырашыцца заўтра.

Такім чынам цяпер на Віцебшчыне засталася толькі адна незалежная газэта — «Вольнае Глыбокае». Мінулым летам выхад перапыніў наваполацкі «Химик», цяпер — «Витебский курьер».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: