Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віцебская актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алена Залеская прысуджаная да штрафу ў 62 тысячы рублёў. Яна была затрыманая 25 сакавіка на плошчы Свабоды ў Віцебску за тое, што на ёй быў шалік бел-чырвона-белых колераў. Акрамя таго, у руках у Залескай былі кветкі: адна чырвоная і дзве белыя гваздзікі.
У момант затрымання там не было ніякага шэсця – аднак А.Залескую ўсё роўна абвінавацілі ва «ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі». У судзе сведкі-міліцыянты, якія затрымлівалі Залескую, матывавалі гэта наступным арыгінальным чынам: “Яе фатаграфавалі, яна прыцягвала ўсеагульную ўвагу – значыць, гэта была акцыя”.