Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
25 сакавіка ў Нью-Ёрку адчыніўся Беларускі музэй 12:45, 30/03/2007
25 сакавіка, у 89-ю гадавіну абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі, наваствораны Беларускі музэй у Нью-Ёрку адчыніў першую выставу Беларускага сучаснага мастацтва ў ЗША. У выставе паказаныя працы беларускіх мастакоў — Уладзімера Сулкоўскага, Ягора Батальёнка, Генадзья Драздова, Міхаіла Карпука, Алеся Шатэрніка, Юліі Шатэрнік. Усяго — 34 працы выкананыя ў розных стылях, ад імпрэсіянізму з рэалізмам па абстракцыю і кубізм.
Мэта стварэння музэя — захаваньне і папулярызацыя беларускага мастацтва ў ЗША, а таксама дапамога мастакам у Беларусі. Плянуецца правядзеньне ня меньш чым чатырох мастацкіх выставаў у год, паведаміла “Радыё Рацыя”.
Улетку гэтага году плянуюцца пэрсанальныя выставы Міхаіла Купавы, прысьвечанай 125-годзьдзью Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Музэй запрашае ўсіх беларускіх мастакоў і скульптараў да супрацоўніцтва. Вэб-сайт: www.belmuseum.org. Электронная пошта: belarusmuseum@gmail.com. Адрас: 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY 11217, USA, тэл. 646 234 92 40.