Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 3031  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Банкам бракуе валюты
16:43, 30/03/2007

Старшыня праўлення ААТ "Приорбанк" Сяргей Касцючэнка прапанаваў ураду Беларусі прыняць меры па прыцягненні сродкаў беларускіх даляравых мільянераў у мясцовыя банкі. "У Беларусі не менш як 7–10 тыс. даляравых мільянераў. Задача дзяржавы – падумаць, якім чынам гэтыя сродкі прыцягнуць на рахункі ў банках", – сказаў С.Касцючэнка, выступаючы ў пятніцу ў Менску на 4-м пленарным паседжанні Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры ўрадзе Беларусі.

С.Касцючэнка паведаміў, што ў “Приорбанке” “ёсць толькі 2 рахункі, на кожным з якіх больш як 1 млн. даляраў”. У якасці прыкладу ён адзначыў, што ў Райфайзенбанк-Украіна маецца 650 рахункаў сумай не менш як 1 млн. даляраў, паведамляе «Інтэрфакс».

Звяртаючыся да сяброў урада С.Касцючэнка сказаў: "Калі ў нас прыцягнуць хоць бы адну тысячу мільянераў у банкі, то гэта ўжо мільярд даляраў рэсурсаў для банкаўскай сістэмы", – сказаў кіраўнік “Приорбанка”.

Пры гэтым ён канстатаваў, што банкаўскай сістэме Беларусі бракуе рэсурсаў і, адпаведна, не стае актываў. Банкаўскія актывы ў іншых краінах, якія развіваюцца, істотна перавышаюць узровень Беларусі, у якой доля актываў банкаў да ВУП складае 37%.

На яго думку, перспектыўнымі для развіцця ў Беларусі з’яўляюцца страхавы і фондавы рынак менавіта ў сілу іх недастатковай развітасці. Паводле яго дадзеных, у Беларусі гадавы збор страхавых прэмій складае менш як 1% ВУП, а на 1 жыхара рэспублікі сума сабраных за год страхавых прэмій складае ў эквіваленце 20 еўра. Пры гэтым С.Касцючэнка канстатаваў адсутнасць у Беларусі альтэрнатыўнага пенсійнага страхавання, якое патэнцыйна можа стаць крыніцай доўгатэрміновых рэсурсаў для фінансавай сістэмы.

Кіраўнік “Приорбанка” таксама падкрэсліў, што ў Беларусі "фондавы рынак не іграе ролю прылады эканамічнага развіцця". "У беларускіх прадпрыемстваў абмежаваны доступ да міжнародных крыніц капіталу. Асноўная крыніца фінансавання для іх – гэта ўласныя і бюджэтныя сродкі", – дадаў ён.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: