|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Кошты на імпартныя аўто могуць падскочыць на тысячы еўра 13:06, 30/03/2007
На самае галоўнае і вельмі прынцыповае пытанне: якая з краін будзе змяняць свае мыты – дыпламат не адказаў. Праўда, на думку Змітра Балкі, спецыяліста аддзела продажу аўтамабіляў кампаніі “ЮКОЛА-Мото-Центр”, у каментарах амбасадара няма аніякай неабходнасці: адказ відавочны. “Я думаю, Расія падстройвацца пад Беларусь не будзе, таму мыта будзе роўнае расійскаму. Беларускія машыны зробяцца даражэйшымі – іх кошт уздымецца менавіта праз уздым мыта”, -- лічыць Зміцер Балка. І ў Беларусі, і ў Расіі найбольшымі мытамі абкладаюцца аўтамабілі, чый “узрост” не перавышае трох гадоў. І тут, і там свае нюансы. У Беларусі мыта залежыць выключна ад аб’ёму аўтамабільнага рухавіка: калі ён меншы за 2500 кубічных сантыметраў, перагоншчык плаціць 3,5 еўра за “куб”, а калі большы – 5 еўра. У Расіі мыта ўзрастае прапарцыянальна кошту аўтамабіля, што можа зрабіць машыну значна даражэй за такую ж самую, але з беларускага аўтарынку. “Расійскае мыта разлічваецца не толькі з аб’ёму рухавіка, але і з кошту аўтамабіля. Бярэцца 50 адсоткаў кошту па інвойсе, плюс аб’ём рухавіка, плюс акцызы, мытныя зборы – такім чынам фарміруецца кошт”, -- працягвае Зміцер Балка. Параўноўваць мыты на імпарт аўтатранспарту, прынятыя ў Беларусі і ў Расіі, складана таксама і таму, што пры іх фарміраванні ўрады пераследавалі розныя мэты. Уніфікаваць мытныя заканадаўствы дзвюх краін будзе яшчэ складаней. На думку Змітра Навіцкага, адказнага рэдактара газеты “Автобизнес-Weekly”, гэта будзе вельмі доўгі і пакутлівы працэс. “Расійскія і беларускія заканатворцы пераследуюць розныя мэты і задачы. Наколькі я памятаю, пры пачатку 1990-х, калі толькі пачыналася незалежная Беларусь, мыта складала каля 10–100 долараў ЗША. Яно было вельмі маленькім. З кожнай пяцігодкай гэтыя стаўкі ўзрасталі – пакрысе, але ўзрасталі. Нічым іншым, акрамя жадання зарабіць грошай, гэта не тлумачыцца – вытворчасці легкавікоў у Беларусі няма і, адпаведна, неабходнасці абараняць мытамі ўнутраны рынак няма”, -- заявіў Зміцер Навіцкі. У Расіі ж імпарт аўтамабіляў не прыносіць такіх шалёных прыбыткаў, як здабыча і экспарт нафты і газу, таму пільнай увагай з боку заканадаўцаў не карыстаецца. “Ім звяртаць увагу на перагоншчыкаў нават неразумна. Ён жа ўсё роўна фіксаванае мыта плаціць”, -- працягвае Зміцер Навіцкі. Затое расійскія вытворцы аўтамабіляў пільна сочаць за напаўненнем і магчымасцямі беларускага рынку, шукаючы на ім месца для сваёй – не тое, каб еўрапейскай якасці прадукцыі. “Натуральна, справы расійскіх прадпрымальнікаў пасля падвышэння мыта палепшацца. Але наш народ ўспрыме гэта ў штыкі, таму што людзі паспелі паездзіць на добрых еўрапейскіх аўтамабілях. І прымусіць усіх перасесці на “Лады”, на “дзесяткі”… Крый Божа, яшчэ якія-небудзь “Масквічы” адродзяць… У нас будзе нармальная такая Куба: усе будуць латаць свае дызельныя “Мэрсэдэсы” і ездзіць, ездзіць, ездзіць…”, -- кажа Навіцкі Такім чынам, перспектывы перад айчынным аўтарынкам незайздросныя – таксама, як і перад яго наведнікамі. “Калі нармалёвы просты беларус свой дызельны “пасат”, які ён раней набываў за 5 тысяч долараў, будзе вымушаны набываць за 8 ці за 9, народ пачне крыху расстройвацца і задаваць пытанні ўслых. Таму мне здаецца, што уніфікацыю мытаў улады будуць адцягваць як мага далей. Іначай лаяльнасць беларусаў да ўлады знікне… Не, не знікне, але сур’ёзна пахіснецца”, -- кажа рэдактар газэты. Нягледзячы на знешнюю непапулярнасць уніфікацыі, улады хутчэй за ўсё змогуць скарыстацца ёю ў сваіх мэтах, бо яшчэ адным прадказальным наступствам выказвання расійскага амбасадара Сурыкава будзе ажыятаж на аўтарынках краіны. Усе, у чыіх больш-менш блізкіх планах ёсць набыццё машыны, паспрабуюць зрабіць гэта да уніфікацыі мытаў. Гэта, у сваю чаргу, дасць беларускім чыноўнікам падставы для аптымістычных справаздачаў па выніках году. Маўляў, узровень дабрабыту за 2007-ы падняўся настолькі, што грамадзяне краіны набылі аўтамабіляў у два, чатыры, шэсць разоў больш, чым у мінулым годзе. Дакладную лічбу падкажа час.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
ГК ПРОТЭК предлагает Стекломагниевый лист СМЛ по самым выгодным ценам! Ювелирный дом Ошер: золотые серьги с бриллиантами на intgold.ru. Резка. Нет гидроабразивная резка, марка на сайте |