Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 3031  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кліп на песню «Капітал» перамог на фэсце відэаарта
09:58, 30/03/2007

Яшчэ не паспеўшы выйсці на тэлеэкраны, новы кліп групы “Ляпис Трубецкой” перамог у галоўнай намінацыі міжнароднага фэсту “Мульціматограф”, які гэтымі днямі адбыўся ў Волагдзе. Гаворка ідзе пра ролік на песню "Капітал", якая дала імя і новаму альбому "ляпісаў" – яго рэліз адбудзецца праз некалькі тыдняў. Героямі кліпа сталі цяперашнія і былыя дыктатары – Садам Хусэйн, Махмуд Ахмадзінежад, Кім Чэн Ір, Аляксандр Лукашэнка.

"Мульціматограф" – гэта штогадовы адкрыты фэст кампутарнай анімацыі і відэаарта. Творчае Аб’яднанне "Дзеці Сонца" высунула для ўдзелу ў конкурснай праграме дзве працы: кліп "Капітал" групы "Ляпис Трубецкой" (рэжысёр – Аляксей Церахаў) і кліп "Дыназаўр" праекту "Саша і Сірожа" (рэжысёр – Мацвей Сабураў).

Нягледзячы на тое, што на "Мульціматографе" існуе спецыяльная намінацыя "Відэакліп", па рашэнні аргкамітэта абедзве працы "Дзяцей Сонца" былі прадстаўленыя ў катэгорыі "Відэаарт" і ўвайшлі ў пяцёрку фіналістаў. Прычым, па словах сяброў журы (а ў яго ўвайшлі такія паважаныя персанажы, як Андрэй Бахурын – культавы флэш-аніматар з Санкт-Пецярбурга, Іван Дэмбіцкі – вядучы флэш-праграміст студыі Арцемія Лебедзева, Кацярына Барысава – літаратурны рэдактар часопіса FUZZ і інш.), "Відэаарт" стаў адзінай намінацыяй, па якой у іх увогуле не было спрэчак – аддаць "Капіталу" першае месца было вырашана аднагалосна, адразу пасля прагляду роліка.

Падчас узнагароджання пераможцаў старшыня фэставага журы Іван Дэмбіцкі сказаў наступнае: "Я ганаруся тым, што ўручаю першы прыз роліку, які, як мне здаецца, атрымае яшчэ шмат узнагарод – у тым ліку, і міжнародных".

Як паведамляе TUT.by, відэакліп "Капітал" стаў адной з галоўных сенсацый рускамоўнага Інтэрнэту. За 10 дзён, мінулых з моманту яго інтэрнэт-прэм`еры на Vision.Rambler.ru, толькі на гэтым партале зарэгістраваныя больш як 55 тысяч праглядаў роліка. Сама старонка з відэакліпам, форумы і ўсе віды інтэрнэт-дзённікаў мільгаюць ацэнкамі ад "выдатна" і "геніяльна" да "жжот" і "адвал башкі". "Капіталу" ужо прысудзілі "ганаровае званне" сеткавага брэйн-віруса (іншыя прыклады брэйн-вірусаў - "превед", "мапед не мой" і інш.). Паміж тым, ужо ў самыя блізкія дні кліп "Капітал" з’явіцца ў эфіры тэлеканалаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: